Threads абагнаў Х па адной важнай метрыцы
Аналаг Х ад Meta абышоў канкурэнта па памеры дзённай аўдыторыі. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на звесткі Apptopia.
Threads быў запушчаны менш за год таму — у мінулым ліпені. Паводле ацэнак аналітыкаў, праграма стабільна нарошчвае колькасць штодзённых карыстальнікаў ад лістапада. У сацсеткі Х пасля ўгоды з Іланам Маскам паўтара года таму наадварот паўсталі праблемы з прыцягненнем і ўтрыманнем юзераў.
Цяпер у ЗША больш людзей штодня карыстаецца Threads, чым Х. Трэнд захоўваецца ад снежня, калі Threads стаў самай пампаванай праграмай у App Store. Цяпер Threads займае трэцяе месца ў спісе самых пампаваных бясплатных праграм у краме Apple, Х — на 41 пазіцыі. Сярод бясплатных праграм у Google Play па загрузках Threads займае 12 месца, X — 44-е.
Станам на красавік Threads налічвае 28 млн DAU ў ЗША, што на 55% больш 18 млн у снежні. Х адкрываюць 22 млн карыстальнікаў у дзень, што на 21% менш, чым у Threads, але больш за 17 млн у снежні.
Паводле даных Sensor Tower, цяпер ва ўсім свеце ў Х на 19% менш штодзённых карыстальнікаў у параўнанні з кастрычнікам 2022 года, калі сацсетку купіў Маск. Па выніках 1 квартала глабальнае падзенне DAU склала 14% год да года.
Пры гэтым Х прыкметна апярэджвае Threads па колькасці актыўных карыстальнікаў на месяц. Паводле падлікаў Apptopia, у Threads іх у цэлым каля 100 млн, хоць Марк Цукерберг казаў пра 130 млн. MAU платформы Маска толькі ў ЗША перавышае 140 млн.
Читать на dev.by