Цім Кук: у Apple ёсць планы на АІ, але мы іх пакуль не скажам

Генеральны дырэктар Цім Кук расказаў на штогадовым сходзе акцыянераў, што сёлета кампанія пакажа план сваіх распрацовак у сферы генератыўнага АІ.

1 каментарый

«Мы верым, што ён [АІ] адкрые карыстальнікам шырокія магчымасці трансфармацыі, калі гаворка вядзецца пра павышэнне прадукцыйнасці працы, вырашэнне рознага роду праблем ды іншае», — заявіў Кук.

Некаторыя прылады Apple ужо маюць АІ-тэхналогіі. Напрыклад, Vision Pro адсочвае з яго дапамогай рухі рук, А Apple Watch сочыць за сардэчным рытмам або прадбачаць рэжым трэніроўкі.

Пры гэтым кіраўніцтва кампаніі заблакавала прапанову акцыянераў раскрыць інфармацыю пра характар выкарыстання АІ-тэхналогій, матывуючы рашэнне патэнцыйнай пагрозай для бізнэсу і абаронай ад канкурэнтаў.

Раней Марк Гурман з Bloomberg паведаміў, што Apple плануе абнавіць памочнік Siri і Spotlight з дапамогай генератыўных мадэляў, каб даць магчымасць адказваць на складанейшыя запыты і апрацоўваць працяглыя дыялогі.

Таксама Apple вывучае магчымасці АІ, якія дазволяць карыстальнікам аўтаматычна ствараць слайды прэзентацыі ў Keynote і плэйлісты ў Apple Music, а таксама ўбудаваць прапановы па праграмаванні ў Xcode.

Bloomberg паведамляла, што Apple інвесціруе $1 мільярд на год, каб дагнаць распрацоўкі канкурэнтаў, уключаючы такія крокі, як уласная вялікая моўная мадэль Ajax і ўнутраны чат-бот, вядомы як Apple GPT.

Apple адмовілася ад падтрымкі вэб-праграм на iPhone. ЕС гэта не спадабалася
Па тэме
Apple адмовілася ад падтрымкі вэб-праграм на iPhone. ЕС гэта не спадабалася
Apple згарнула 10-гадовы праект па распрацоўцы электракара
Па тэме
Apple згарнула 10-гадовы праект па распрацоўцы электракара
Apple працуе над прыладай з гнуткім дысплэем, але гэта не iPhone
Па тэме
Apple працуе над прыладай з гнуткім дысплэем, але гэта не iPhone

Читать на dev.by