За 2 гады мінскі офіс распрацоўкі Tinkoff вырас да 400+ чалавек

Такой навіной падзялілася ў лінкедзіне HR BP кампаніі Валерыя Кухарава.

44 каментарыяў

Tinkoff адкрыў у Мінску офіс 2 гады таму — летам 2021 года ў лінкедзіне з’явілася аб’ява аб наборы распрацоўшчыкаў, аналітыкаў і QA. У снежні таго ж года R&D-цэнтр увайшоў у ПВТ.

Віцэ-прэзідэнт Tinkoff Вячаслаў Цыганаў яшчэ тады ставіў план для Мінска ў «некалькі сотняў» спецыялістаў. Некаторым ягоная заява здавалася вельмі амбіцыйнай: яны згадвалі кейс «Сбербанка», які, адкрыўшы ў 2011 годзе ў Мінску офіс распрацоўкі, праз 6 гадоў ціха яго ліквідаваў

Але поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну змяніла мясцовы рынак. Нашы апытанні паказваюць, што амаль чвэрць ІТ-спецыялістаў, якія цяпер застаюцца ў Беларусі, разглядаюць расійскія праекты і рынак як альтэрнатыву заходнім.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Расійская група VK (экс Mail.ru Group) адкрые офіс у Мінску
Па тэме
Расійская група VK (экс Mail.ru Group) адкрые офіс у Мінску
Большасць айцішнікаў-беларусаў не гатовыя працаваць на РФ. Спыталіся пра этыку і кар’еру тых, хто ўжо працуе
Па тэме
Большасць айцішнікаў-беларусаў не гатовыя працаваць на РФ. Спыталіся пра этыку і кар’еру тых, хто ўжо працуе

Читать на dev.by