Трамп абвясціў гадавое «замірэнне» з Кітаем: тарыфы зніжаны на 10%
Па выніках перамоў бакі дамовіліся аб частковым зніжэнні амерыканскіх тарыфаў на кітайскі імпарт у абмен на часовую адмену Пекінам экспартных абмежаванняў на рэдказямельныя элементы.
Па выніках перамоў бакі дамовіліся аб частковым зніжэнні амерыканскіх тарыфаў на кітайскі імпарт у абмен на часовую адмену Пекінам экспартных абмежаванняў на рэдказямельныя элементы.
 
    Па выніках перамоў бакі дамовіліся аб частковым зніжэнні амерыканскіх тарыфаў на кітайскі імпарт у абмен на часовую адмену Пекінам экспартных абмежаванняў на рэдказямельныя элементы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін правялі ў паўднёвакарэйскім Пусане першую вочную сустрэчу з 2019 года, якая завяршыла азіяцкае турнэ амерыканскага лідара.
Трамп заявіў журналістам, што лічыць сустрэчу «фенаменальнай» і ацаніў яе на «12 з 10». Па яго словах, тарыфы на кітайскія тавары будуць знішаны з 57% да 47%, у тым ліку за кошт скарачэння напалову — да 10% — пошлін, звязаных з гандлем прэкурсарамі фентанілу. У абмен Сі Цзіньпін паабяцаў «вельмі сур’ёзна працаваць» над спыненнем патокаў сінтэтычнага апіоіду, які застаецца вядучай прычынай смерцяў ад перадазіровак у ЗША.
Акрамя таго, Кітай пагадзіўся на год прыпыніць экспартныя абмежаванні на рэдказямельныя металы — крытычна важныя матэрыялы для вытворчасці электронікі, узбраенняў і электрамабіляў. Таксама Пекін адновіць імпарт амерыканскай соі. Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсент паведаміў, што Кітай ухваліў пагадненне аб перадачы кантролю над TikTok амерыканскім інвестарам і выказаў цікавасць да ўдзелу ў будаўніцтве газаправода на Аляску.
У замен Вашынгтон на год прыпыніць дзеянне новых абмежаванняў, якія пашыраюць спіс кітайскіх кампаній, пазбаўленых доступу да амерыканскіх тэхналогій. Гэта стала першым выпадкам, калі ЗША зрабілі саступку па лініі нацыянальнай бяспекі ў рамках гандлёвых перамоваў. Трамп падкрэсліў, што перамовы не датычыліся Тайваня і паставак чыпаў Nvidia ў Кітай, але адзначыў, што ЗША і КНР намераны сумесна шукаць шляхі ўрэгулявання вайны ва Украіне.
Эксперты называюць дасягнутыя дамоўленасці «часовым перамір’ем» у гандлёвым супрацьстаянні паміж дзвюма буйнейшымі эканомікамі свету. «Зніжэнне тарыфаў у абмен на абяцанні па фентанілу — гэта транзакцыйнае палягчэнне, а не структурная перазагрузка», — адзначыў аналітык Фонду абароны дэмакратый Крэйг Сінглтан.



 
   
   
   
  
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А не кажется ли тебе Дональд, что мы забесплатно дерьма наелись? (с)
))))))))