Транспартны калапс на мяжы з Польшчай нікуды не падзеўся 9 студзеня

Раніцай выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі каля 2,3 тысячы аўтамабіляў.

5 каментарыяў

Велізарная чарга з аўто на выезд з Беларусі ў Польшчу, якая сфармавалася пасля святаў, па-ранейшаму захоўваецца.

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта РБ, у 10:00 9 студзеня выезду ў Польшчу праз пункт пропуску «Брэст» чакала 2270 аўтамабіляў. Столькі ж было і суткі таму. За суткі мяжу змагло прайсці 657 машын.

Памежны камітэт РБ піша пра запаволенае афармленне транспарту ў пункце пропуску Тэрэспаль: «Пры норме пропуску 1700 адзінак аўтамабіляў за дзень польскія кантрольныя службы афармляюць не больш за 700, то-бок каля 40% ад належнай колькасці».

Тэлеграм-канал Дзяржпагранкамітэта РБ

У той жа час чарга з аўтобусаў на ўезд у ЕС прыкметна скарацілася: раніцай 9 студзеня іх было 12, суткамі раней — 46.


Читать на dev.by