«Ціхае звальненне» працуе — і каштуе кампаніям свету амаль $ 9 трлн
Аналітыкі Gallup падлічылі, што адсутнасць зацікаўленасці супрацоўнікаў у сваёй справе прыводзіць да моцнага падзення прадукцыйнасці і толькі за мінулы год абышлося амерыканскім кампаніям у $1,9 трлн. Лічбы прыводзіць Bloomberg.
Паводле апытанняў Gallup, уцягнутасць супрацоўнікаў ЗША ў працу расла на працягу дзесяці гадоў і дасягнула піка ў 2020-м, але ў апошнія гады падае. Усё больш супрацоўнікаў незадаволена сваімі працадаўцамі і не разумее, чаго ад іх чакаюць.
Толькі траціна амерыканскіх супрацоўнікаў уцягнутая ў працу. А палова ўкладаецца па мінімуму, толькі каб пазбегнуць звальнення — такая практыка называецца «ціхае звальненне».
Калі экстрапаляваць даныя па ЗША на ўсю зямную кулю, то шкода праз адсутнасць матывацыі ў супрацоўнікаў і спадарожнае зніжэнне прадукцыйнасці для сусветнай эканомікі складзе $8, 8 трлн.
Читать на dev.by