Цукерберг раскрытыкаваў Vision Pro і заявіў, што Quest 3 лепшая
Кіраўнік Meta на сустрэчы з супрацоўнікамі кампаніі заявіў, што гарнітура дапоўненай рэальнасці Apple добрая, але Quest 3 — лепшая.
Паводле слоў Цукерберга, у Apple няма ніякіх «чароўных рашэнняў», якіх «нашыя каманды яшчэ не вывучылі і не прыдумалі». Яны выкарысталі дысплэй з вышэйшаю разрознасцю, ён каштуе ў сем разоў даражэй і патрабуе столькі энергіі, што для яго выкарыстання цяпер патрэбныя батарэя і провад, прымацаваны да яго. Яны пайшлі на такі кампраміс у дызайне, і гэта можа мець сэнс для тых сцэнароў, якія яны плануюць», — заявіў Цукерберг.
Паводле слоў бізнэсоўца, бачанне Meta гаджатаў віртуальнай рэальнасці не супадае з бачаннем Apple. Цукерберг лічыць, што Quest — гэта пра новыя спосабы ўзаемадзеяння паміж людзьмі і адчуванне блізкасці, а таксама пра розныя актыўнасці. Бізнэсовец дадаў, што ў прэзентацыі чалавек, які дэманстраваў перавагі Vision Pro, сядзеў на канапе ў адзіноце. Таксама кіраўнік Meta паказаў на таннасць Quest у параўнанні з Vision Pro: першая каштуе $499 супраць $3499.
Читать на dev.by