Цукерберг захапіўся развядзеннем быдла, будзе паіць яго півам

Марк Цукерберг заняўся жывёлагадоўляй. Пра гэта ён расказаў у Instagram.

Пакінуць каментарый

Прадпрымальнік разводзіць быдла на сваім ранча на Гаваях. У рацыёне звяркоў будуць макадамія і піва — іх таксама вырошчваюць і вырабляюць на ферме гендырэктара Meta. Пост ён суправадзіў фатаграфіяй са стэйкам на стале.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mark Zuckerberg (@zuck)

Новаспечаны фермер плануе вырошчваць кароў пароды вагю і ангус. Ён хоча, каб яго ялавічына была «адной з самых высакаякасных у свеце».

Цукербергу належыць каля 1500 акраў (607 гектараў) зямлі на Гаваях. Тут ён таксама будуе падземны бункер.

Не только Маск: Meta нещадно выгоняет сотрудников, которых считает «крысами»
По теме
Не только Маск: Meta нещадно выгоняет сотрудников, которых считает «крысами»
Бігтэхі ў 2024 ужо паспелі зарабіць дастаткова, каб выплаціць усе штрафы за 2023
Па тэме
Бігтэхі ў 2024 ужо паспелі зарабіць дастаткова, каб выплаціць усе штрафы за 2023

Читать на dev.by