«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска

Сотні супрацоўнікаў Twitter з ліку тых, хто застаўся пасля таго, як Маск адпалавініў штат, не захацелі гуляць па «хардкорных» правілах мільярдэра і вырашылі звольніцца ў адказ на яго ўльтыматум. Пра гэта піша The Verge са спасылкай на твіты супрацоўнікаў сацсеткі і паведамленні ў карпаратыўным Slack.

5 каментарыяў

Маск загадаў супрацоўнікам пацвердзіць, што яны хочуць працягваць працаваць у «Twitter 2.0». Для гэтага да 5 гадзіны вечара ў чацвер ім трэба было адказаць «так» у дасланай кожнаму Google-форме — у адваротным выпадку яны будуць аўтаматычна лічыцца звольненымі і атрымаюць выхадную дапамогу за тры месяцы. Адразу пасля наступлення дэдлайну супрацоўнікі сталі масава адпраўляць у Slack эмодзі, які салютуе — яго на знак развітання выкарыстоўвалі тыя, хто сыходзіў з Twitter з уласнага і не толькі.

Да таго, як Маск сам разагнаў амаль палову штату, у кампаніі працавала 7500 чалавек, а пасля гэтага многія сталі сыходзіць самі. Напярэдадні дэдлайну ў чацвер, паводле даных The Verge, у Twitter заставалася каля 2900 супрацоўнікаў.

Паводле інфармацыі дасведчанай крыніцы Insider, пасля першага раўнда звальненняў у Twitter працягнулі працаваць каля 4000 чалавек, а на ліст Маска адгукнуліся менш за палову адрасатаў — то-бок засталося менш за 2000.

Twitter скараціў 80% падрадчыкаў
Па тэме
Twitter скараціў 80% падрадчыкаў

Супрацоўнікі — тыя, што сыходзяць і застаюцца, — з якімі гутарыў The Verge, лічаць, што з улікам маштабаў страт платформа неўзабаве пачне ламацца. Адзін з суразмоўцаў выдання кажа, што з кампаніі адзін па адным збіраюцца сыходзіць «легендарныя інжынеры» і іншыя людзі, якія аддавалі ёй сябе: «Twitter будзе вельмі складана аднавіцца пасля такога, як бы ні спрабавалі вашаваць тыя, хто застанецца». Некалькі каманд, без якіх пляцоўка не можа функцыянаваць, страцілі ўсіх ці амаль усіх людзей — напрыклад, каманда, якая адказвала за суправаджэнне крытычна важных бібліятэк і забяспечвала кругласутачную тэхпадтрымку, калі штосьці ломіцца ўнутры кампаніі.

Маск, аднак, заявіў, што не вельмі і сумуе па тых, хто сышоў — бо з ім засталіся найлепшыя.

Цікава, што на тле масавых адставак мільярдэр вырашыў рэзка закрыць офісы. Twitter перайшоў на аддаленую працу яшчэ на пачатку пандэміі, але пасля куплі кампаніі Маск скасаваў гэтае рашэнне і сказаў усім вярнуцца ў офіс.

У чацвер днём Маск правёў сустрэчу з групай старэйшых інжынераў — маўляў, чаму ж столькі з іх хочуць сысці. Проста па надыходзе дэдлайну супрацоўнікам быў разасланы ліст пра тое, што іх пропускі дэактываваныя да панядзелка. Супрацоўнікі лічаць, што Маск баіцца сабатажаў. Раней ім забаранілі ўносіць змены ў код платформы.

Рэкруцёры Twitter між тым ужо сталі запрошваць інжынераў у кампанію «2.0».

Twitter павіншаваў супрацоўніцу з 10-годдзем працы ў кампаніі — яе скарацілі за колькі дзён да гэтага
Па тэме
Twitter павіншаваў супрацоўніцу з 10-годдзем працы ў кампаніі — яе скарацілі за колькі дзён да гэтага
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
Па тэме
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Па тэме
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Аўдыторыя ў канкурэнта Twitter б’е рэкорды дзякуючы Маску
Па тэме
Аўдыторыя ў канкурэнта Twitter б’е рэкорды дзякуючы Маску
«Нам не трэба звальняць палову штату, каб быць эфектыўнымі»: TikTok плануе наняць тысячу супрацоўнікаў у ЗША
Па тэме
«Нам не трэба звальняць палову штату, каб быць эфектыўнымі»: TikTok плануе наняць тысячу супрацоўнікаў у ЗША

Читать на dev.by