Twitter зноў наймае. Пасля таго, як выгнаў амаль 90% штату
Х (Twitter) зноў наймае супрацоўнікаў. Пра гэта абвясціла гендырэктарка кампаніі Лінда Якарына ў інтэрв’ю CNBC.
Сацсетка выканала шэраг мер па зніжэнні выдаткаў і цяпер мае расці. «А што азначае рост? Рост азначае найманне супрацоўнікаў», — заявіла Якарына. Пры гэтым ані ў LinkedIn, ані на сайце Х даступных вакансій няма.
Якарына дадала, што кампанія блізкая да дасягнення пункта бясстратнасці. Таксама ёй удалося наладзіць адносіны з рэкламадаўцамі, якія ладна пацярпелі за час, пакуль гендырэктарам быў Ілан Маск, і некаторыя з іх сталі вяртацца на платформу.
Адразу пасля куплі тады яшчэ Twitter, у якім на той момант працавала каля 7500 чалавек, Ілан Маск скараціў палову з іх. Яшчэ некалькі тысяч былі звольненыя або сышлі самі — напрыклад, таму што не хацелі працаваць на ўльтыматыўных умовах — у наступныя месяцы. У маі колькасць фултайм-супрацоўнікаў складала каля 1000 чалавек, хоць Маск сцвярджаў, што іх 1500.
Таксама Якарына выказалася аб працоўных узаемаадносінах з уладальнікам сацсеткі. Маск дае ёй поўную свабоду. «У нас выразны падзел роляў», — сказала Якарына: Маск адказвае за тэхналагічны і прадуктовы аспекты Х, а яна — за «ўсё астатняе».
Раней Маск прызнаў, што з гарачкі звольніў тых, каго не варта было звальняць. Пры гэтым бізнэсовец лічыць, што ў бігтэх-кампаніях ёсць шмат непатрэбных супрацоўнікаў.
Читать на dev.by