Twitter зноў дазволіў чытаць твіты без абавязковай аўтэнтыфікацыі

Цяпер спасылкі на паведамленні ў сацсетцы карыстальнікі могуць адкрываць беспасярэдне ў браўзеры без рэгістрацыі ў сэрвісе.

Пакінуць каментарый

Раней уладальнік сацсеткі Ілан Маск заявіў, што кампанія ўводзіць меру як часовую, для прадухілення збору даных чужымі кампаніямі з мэтай навучання АІ-мадэляў або маніпуляцый грамадскай думкай. «Гэта была часовая экстранная мера. Нашыя даныя кралі так інтэнсіўна, што гэта адбілася на якасці сэрвісу для шараговых карыстальнікаў пляцоўкі», — пісаў ён.

Аднак сацсетка не рабіла афіцыйных заяў перад тым, як дазволіла перадпрагляд спасылак без аўтэнтыфікацыі. Таксама незразумела, якія меры былі прынятыя, каб спыніць збор даных іншымі сэрвісамі. Пры гэтым праз дзень Meta запусціла канкурэнта Twitter — сацсетку Threads.

Meta запусціла праграму Threads на iOS і Android усюды, акрамя ЕС 
Па тэме
Meta запусціла праграму Threads на iOS і Android усюды, акрамя ЕС
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
Па тэме
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
В Google Play появился конкурент Twitter — приложение Threads от Meta. И сразу исчез
По теме
В Google Play появился конкурент Twitter — приложение Threads от Meta. И сразу исчез

Читать на dev.by