Twitter забраў акаўнт @x у карыстальніка пасля рэбрэндынгу. Нічога не заплаціўшы
Джын Хван страціў свой акаўнт праз рэбрэндынг сацсеткі — наўзамен кампанія заявіла, што нікнэйм — ейная ўласнасць і ніякай кампенсацыі не будзе.
Карыстальнік заявіў The Telegraph, што быў гатовы дамовіцца пра продаж уліковага запісу, які быў зарэгістраваны ў 2007 годзе. Аднак ён атрымаў ліст ад сацсеткі, у якім гаварылася, што акаўнт проста пераходзіць ва ўласнасць кампаніі. Былы ўладальнік прызнаўся, што дапускаў такі зыход. Ён дадаў, што кампанія наўзамен прапанавала яму мерч і сустрэчу з кіраўніцтвам сацсеткі.
Ва ўліковага запісу @x на момант рэбрэндынгу сацсеткі было каля 30 тысяч падпісчыкаў. Адзін з карыстальнікаў напісаў Хвану: «Братка, ты станеш мільянерам». Пасля пераходу нікнэйма кампаніі яна выкарыстала яго для свайго старога профілю @twitter. Былому ўладальніку прыйшлося стварыць акаўнт пад нікам @x12345678998765.
X сцвярджае, што карыстальнікі сацсеткі не маюць законных правоў на нікнэймы ўліковых запісаў. У карыстальніцкіх умовах пазначана, што сацсетка мае права выдаляць уліковыя запісы толькі ў выпадку парушэння правоў на таварны знак. Невядома, ці валодае сацсетка правамі на новую назву, хаця кампаніі належыць даменнае імя x.com.
Лічыцца, што адналітарныя ўліковыя запісы, якія карыстальнікі паспелі стварыць у першыя месяцы існавання сацсеткі, — сёння адныя з самых дарагіх. Напрыклад, карыстальнік пад нікам @n заявіў, што яму прапаноўвалі $50 тысяч за правы на акаўнт.
Читать на dev.by