У Беларусі можа з'явіцца «Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій»
Стварэнне новай вышэйшай навучальнай установы — «Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій» — абмяркоўвалася на сённяшняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БЕЛТА. Да дыскусіі запрошана кіраўніцтва ўрада, адміністрацыі палітыка, Нацыянальнай акадэміі навук, профільных міністэрстваў і вышэйшых навучальных установаў.
Стварэнне новай вышэйшай навучальнай установы — «Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій» — абмяркоўвалася на сённяшняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БЕЛТА. Да дыскусіі запрошана кіраўніцтва ўрада, адміністрацыі палітыка, Нацыянальнай акадэміі навук, профільных міністэрстваў і вышэйшых навучальных установаў.
Лукашэнка заявіў, што Беларусі не патрэбны «другі фундаментальны кірунак». Ён дапусціў наяўнасць у новай навуковай структуры фундаментальных навук або іх элементаў, але патрабаваў, каб яна мела прыкладны характар — «перш за ўсё для жыцця». «Хай на пэўную перспектыву. Пажадана не на аддаленую перспектыву. Стварыць трэба тое, што спатрэбіцца заўтра і паслязаўтра», — акрэсліў палітык.
Паводле яго, прадстаўнікі айчыннай фундаментальнай навукі шмат гавораць і абяцаюць, а рэальных прарыўных ідэй не генеруюць. «Яны ўсё вывучаюць, вывучаюць, кажуць, што без фундаментальнай навукі ніякіх прыкладных навук быць не можа і гэтак далей. Фундаментальнай навукі няма, а прыкладныя ў нас хоць нешта робяць, але робяць мала», — сказаў ён.
Новую адукацыйную ўстанову пакуль прапанавана стварыць у фармаце акадэміі, аднак гэта можа быць і нейкі навуковы цэнтр будучыні. Мяркуецца, што праект будзе важны і актуальны для Беларусі, а таксама дазволіць сістэматызаваць і вывесці на новы ўзровень працу з таленавітымі людзьмі.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў акадэміі трэба будзе сканцэнтраваць лепшыя розумы незалежна ад узросту, каб яны маглі раскрыць свой патэнцыял і прынесці максімальную карысць краіне і грамадству: «Няважна, які ўзрост чалавека. Галоўнае, каб у галаве ў яго нешта было», — сказаў палітык.
Расказваючы пра канцэпцыю новай вышэйшай навучальнай установы, міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што туды трэба адбіраць толькі матываваных і адораных людзей. Для паступлення трэба будзе прайсці суразмоўе і здаць унутраны экзамен.
«Пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд мы абавязаны забраць са школьнай лавы, каб не дапусціць страты часу, калі яны могуць пахіснуцца: выбраць айчынную ўстанову адукацыі альбо паехаць у іншую вышэйшую навучальную ўстанову», — канстатаваў чыноўнік.
Ён адзначыў, што акцэнт у новай акадэміі зроблены на атрыманне рэальнага эфекту для эканомікі. Падрыхтоўку тут будуць весці ў галіне прыродазнаўчых навук ды інжынерных тэхналогій.
Я давно говорила, что для концентрации внимания яйцеголовых нужно строить специальные лагеря, концентрационные. Мой Президент верное решение думает в голову
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
преподавать будет профессор кислых щей
Dobze
но членство в брсм или "белой руси" обязательно
Я давно говорила, что для концентрации внимания яйцеголовых нужно строить специальные лагеря, концентрационные. Мой Президент верное решение думает в голову
ну особо смирных можно гуманнее - в шарашки
Как филиал БГСА в Горках