Вось чаму, калі і каго будуць вучыць у «Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій», якую загадаў стварыць Лукашэнка
Месяц таму на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася стварэнне новай навучальнай структуры з прыкладным ухілам — «Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій». Міністр адукацыі Андрэй Іванец днямі на дзяржТБ расказаў крыху падрабязнасцяў пра падрыхтоўку ўніверсітэта.

Паводле Іванца, палітык паставіў вельмі жорсткія тэрміны — набор у акадэмію павінен быць распачаты да 1 верасня 2027 года. Чыноўнік кажа, што праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца.
Універсітэт будзе прызначаны для людзей, якія будуць не проста добра вучыцца, а «сапраўды змогуць даць сур’ёзны вынік». Таму гаворка ідзе пра невялікія лічбы — штогод будуць набіраць каля 150 чалавек, бо ў аснове дзейнасці акадэміі, у адрозненне ад традыцыйных формаў навучання ў выглядзе груп, будзе ляжаць праектная індывідуальная праца.
«Акцэнт робіцца на рэалізацыю практычных праектаў. Гэта не абавязкова навуковая ці навукова-даследчая праца, зусім не. Гэта канкрэтны тэхналагічны праект. Вырашэнне канкрэтнай практычнай задачы, ці то для ўжо дзеючай арганізацыі, ці прадпрыемства, ці нават стварэнне новых кампаній, новых інавацыйных прадпрыемстваў, што таксама будзе толькі вітацца ў Акадэміі, і для гэтага будуць створаны адпаведныя ўмовы», — падзяліўся Іванец.
Меркавана, у новай структуры будуць рыхтаваць кадры па такіх напрамках, як ШІ, новыя матэрыялы, лічбавая прамысловасць і квантавыя тэхналогіі. Прынамсі такія агучваў у жніўні Лукашэнка.
в первую очередь нужно учить восторженному образу мыслей и правильному восприятию текущей политической обстановки в стране и мире, о месте Республики в своей жизни и жизни общества
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
в первую очередь нужно учить восторженному образу мыслей и правильному восприятию текущей политической обстановки в стране и мире, о месте Республики в своей жизни и жизни общества