Лукашэнка хоча сабраць у купу «талковых тэхнароў», але дазавана
Аляксандр Лукашэнка хоча стварыць у Беларусі адукацыйны цэнтр, куды збяруць найлепшых студэнтаў па тэхнічных напрамках. Аб планах ён расказаў падчас прызначэння новага рэктара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, якім стаў Андрэй Парфіевіч.

«Павінен сказаць, што мы разглядаем варыянт стварэння адукацыйнага цэнтра, назавём яго так. Можа, універсітэтам ці цэнтрам. Але сабраць туды па перспектыўных напрамках самых разумных хлопцаў. Можа, іх тысяча будзе з часам, калі поўнасцю будзе ўкамплектаваны», — цытуе Лукашэнку БелТА. Ён падкрэсліў, што там будзе «чыста тэхнічны адзін напрамак». Цэнтр вырашыў даручыць стварыць рэктарам ВНУ.
Далей палітык сказаў наступнае: «Па 20-30 чалавек мы будзем набіраць у год. І вось няхай тэхнары па краіне паездзяць. Досвед ужо ёсць. Я сутыкаўся з гэтым, таму што ў Пекінскі ўніверсітэт, дзе вучыцца малодшы, па краіне шукалі пяць чалавек. Ну я яшчэ 20 далучыў. Ён кажа, што вельмі моцныя хлопцы. Яны самі хочуць, іх не трэба прымушаць. Яны ведаюць, куды яны трапілі. Канешне, мы ва ўсе ВНУ такіх не знойдзем. Нам трэба будзе ў гэты цэнтр адбіраць, як зярняткі, лепшых. І табе [Парфіевічу — прым. рэд.] давядзецца прыехаць лекцыю пачытаць або практычныя заняткі правесці, і з-за мяжы кагосьці запрасіць».
У ліку перспектыўных запатрабаваных напрамкаў ён назваў касмічныя апараты, праектаванне, будаўніцтва, біятэхналогіі на мяжы з медыцынай.
«Да гэтага трэба быць гатовымі. І без рэўнасці [з боку асобных ВНУ — прым. рэд.], а, наадварот, датыкнуцца і паўдзельнічаць у гэтым. Але вылучыць з грамадства вось гэтыя зярняткі. Лепшых. Многа іх не трэба. Часам адзін можа цэлы напрамак, школу стварыць і пацягнуць за сабой тысячы добрых спецыялістаў. Таму мы хочам стварыць такі цэнтр. Пакуль прапрацоўваем. У бліжэйшы час збярэмся яшчэ раз, абмазгуем, падумаем. Тым больш што мы пабудавалі гэты цэнтр, яго трэба проста зараз загрузіць», — сказаў Лукашэнка.
Сёння ён прызначыў Андрэя Парфіевіча рэктарам БрДТУ, які да гэтага займаў у ВНУ пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце.
У мінулым лістападзе паведамлялася, што ў гэтым годзе ў БДУ запрацуе вышэйшая школа прыродазнаўчых навук і тэхналогій. Будзе рыхтаваць высокакласных спецыялістаў.
Еще как вариант можно собрать самых плодовитых женщин. Чтобы они тоже в одном месте все рожали и желательно от одного эталонного самца, который и исторю знает, и фотограф, и спортсмен и еще пограничник... такой молодец вот :))))
Главное не упустить вопросы идеологического воспитания, чтобы эти специалисты потом не разъехались из страны. Очень важно уделить внимание лекторам по идеологической работе. Не менее 80% времени должно быть посвящено лекциям о геноциде белорусского народа и достижениях в сельском хозяйстве. С обязательной явкой и подписью в журнале что прослушал лекцию
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Еще как вариант можно собрать самых плодовитых женщин. Чтобы они тоже в одном месте все рожали и желательно от одного эталонного самца, который и исторю знает, и фотограф, и спортсмен и еще пограничник... такой молодец вот :))))
Не работает. Что-то у него с наследственностью не то
ну незнаю, у Дурова работает же
Главное не упустить вопросы идеологического воспитания, чтобы эти специалисты потом не разъехались из страны. Очень важно уделить внимание лекторам по идеологической работе. Не менее 80% времени должно быть посвящено лекциям о геноциде белорусского народа и достижениях в сельском хозяйстве. С обязательной явкой и подписью в журнале что прослушал лекцию
А гимн петь стоя держась за сердце, каждое утро?