Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». У якіх санаторыях адпачываюць айцішнікі

З’ездзіць у санаторый у Беларусі па цане — усё роўна што адпачыць недзе на моры. Даведаліся, чаму там (не) добра.

18 каментарыяў
«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». У якіх санаторыях адпачываюць айцішнікі

З’ездзіць у санаторый у Беларусі па цане — усё роўна што адпачыць недзе на моры. Даведаліся, чаму там (не) добра.

«Для калег санаторыі — „Фу!"»

Наталля, наратыўны дызайнер у геймдэве:

— Я шмат адпачывала ў санаторыях: разоў 30 была ў «Юнасці» — там у мяне была «залатая картка», якая давала максімальную зніжку; ездзіла ў «Плісу», у «Прыазёрны», у «Спутнік», усяго цяпер не ўспомню. Але магу сказаць, што ў параўнанні з «Юнасцю» усе астатнія — не вельмі.

Раней у «Юнасці» быў класны дырэктар, ён падабраў выдатную каманду, у санаторыі было вельмі прыгожа, кармілі смачна, сервіс на ўзроўні Еўропы, найлепшыя спецыялісты — кайф увогуле. А каштавала — каля 700 долараў за 10 дзён.

Я ездзіла ў «Юнасць» на працягу гадоў 8 — па некалькі разоў у год. Але там змяніўся дырэктар, і ўжо год-два як яны адмянілі карткі са зніжкамі для пастаянных кліентаў — што непрыемна. Санаторый стаў нейкім чынам больш арыентавацца на расіян, цэны «ўздуліся» (цяпер каля 50% гасцей там — з Расіі, ды ім цэны ок, асабліва тым, хто з Масквы або з Пецярбурга), пуцёўкі не дастаць.

Апошні раз адпачывала там восенню летась, зімой ужо паехала ў «Спутнік» — і гэта, дарэчы, суцэльнае расчараванне пасля «Юнасці» (як і «Прыазёрны»): усё ж супрацоўнікі, якія жывуць у сталіцы, на парадак вышэй, чым хлопцы з глыбінкі. Нават у СПА бачна гэтая розніца — грошы тыя ж, а масаж якасна іншы. І ежа лепшая.

Што скажу тым, хто лічыць, што за тыя ж грошы можна ў Егіпце адпачыць, — я была ў Егіпце 12 разоў, і не, там не лепей. У санаторыі чысцей, персанал ветлівейшы, ежа здаравейшая і смачнейшая, і няма назойлівых егіпцян. У Егіпце ёсць толькі адзін плюс — гэта Чырвонае мора.

Не ўсе гэта разумеюць: сярод маіх калег, напрыклад, няма нікога, хто б таксама ездзіў у санаторыі — гэта чыста мая «фішка», а для іх санаторыі — «Фу!» і «для старпёраў». Часам яны мяне падколваюць, што мая «цэлевая аўдыторыя — гэта дзяды». Хоць у санаторыях дзядоў значна менш, чым бабуль. Мужчын увогуле ў санаторыях мала, а тыя, што ёсць — з жонкамі. Санаторыі — гэта царства жанчын, часам з дзецьмі, зусім маленькімі або не вельмі.

І так, у санаторыях амаль усё разлічана на тых, «каму за 60»: і дыскатэкі, і фільмы, і экскурсіі, і караоке пад баян, і майстар-класы па пляценні саломкі і размалёўцы яек, а яшчэ распродажы мёду, слодычаў і беларускага трыкатажу, а таксама канцэрты беларускіх артыстаў — увогуле трэш, угар і садамія.

Unsplash

А я туды езджу па сасновым лесе блукаць, а вечарам іду ў басейн і лазню — і міма гэтага жаху праходжу ў халаце.

«Паехаць без дзяцей пад пальмы — кляймо найгоршых бацькоў ever, а вось паехаць без іх жа ў санаторый — норм»

Рыгор*, распрацоўшчык:

— Мая жонка кажа, што «да санаторыяў проста трэба дарасці» — мы з ёй дараслі.

Увогуле варта сказаць, што лёс зрабіў нам вялікі падарунак у выглядзе тройні. Пакуль дзеці былі маленькімі, мы яшчэ спрабавалі з імі падарожнічаць: ездзілі ў Турцыю, у Балгарыю, у Грэцыю… У выніку мяняліся толькі назвы гатэляў і колер матрасаў на шэзлонгах, а так — адна і тая ж палоска неба, палоска мора і палоска пляжа, і загараючы вертыкальна ты, бо прылегчы нельга ні на секунду — дзеці, як прусак, разбягаюцца хто куды.

Цяпер яны ўжо падлеткі, а значыць прыраўноўваюцца гатэлямі да дарослых — палічыце, колькі па цяперашніх коштах абыдзецца адпачынак на моры на пяцёх дарослых. Паехаць без іх пад пальмы — значыць атрымаць кляймо «найгоршых бацькоў ever» ад бабуль, а вось паехаць без іх жа ў санаторый — норм, таму што «Фу-у-у, гэта для пенсіянераў» і «Што мы будзем там рабіць? Едзьце самі!»

Мы ездзім у несезон, калі ў бабуль ужо заканчваюцца дачныя работы. Дзеці ў гэты час у школе — ды ім і нецікава ў санаторыі. Бяром з сабой ровары — паўдня катаемся або гуляем, яшчэ паўдня праводзім на працэдурах і ў басейне. Вечарамі глядзім фільмы, чытаем кніжкі (я толькі ў санаторыях і знаходжу час на тое, каб чытаць невучэбную літаратуру) і гуляем у настолкі. Пенсіянеры адрываюцца на дыскатэках — але нам, інтравертам, гэтага не трэба, мы аднаўляемся ў цішыні.

Мы былі ў «Прыазёрным». Былі ў «Белай Русі» на Нарачы — колькі каштавалі пуцёўкі, я ўжо не ўспомню. Кармілі там нядрэнна, па сістэме «шведскі стол». Працэдуры спадабаліся. А яшчэ ў «Белай Русі» першая берагавая лінія.

Мінулай восенню ездзілі ў «Бароўскае» — заплацілі крыху менш за 3000 рублёў на чалавека за 12 дзён. Таксама было нядрэнна.

Калега ездзіў з сям’ёй у санаторый на выходныя (які канкрэтна, не ведаю) — і абураўся: заплацілі, як за 3 дні ў пяціз’ёздачным гатэлі ў Турцыі (без пералёту), а нумары «стомленыя», ежа «сталоўская», на тэрыторыі ні прыстойнага кафэ, ні рэстарана; граззю мажуць не цалкам, а ставяць аплікацыі, ванны — толькі хваёвыя, за іншыя трэба яшчэ даплаціць; у басейне патрабуецца шапачка. «Як ты ездзіш?» А я езджу за іншым: нас з жонкай у гэты час ніхто не чапае, не дастае пастаяннымі «ма-а-ам» і «та-а-ата», мы не нясём ні за кога адказнасці. Проста круцім педалі, гуляем або адмакаем у вадзе — і перазараджаемся.

Unsplash

«Усё было добра, але да канца была рада, што едзе дамоў — там у яе хоць ёсць, з кім пагаварыць»

Антон*, цімлід:

— Я не езджу ў санаторыі. Заўсёды лічыў, што цэны на размяшчэнне і паслугі завышаны (за гэтыя грошы можна адпачыць у той жа Грузіі), а вось якасць — «на тройку з плюсам», савецкую тройку па пяцібальнай сістэме. Нядаўна давялося зацвердзіцца ў сваім меркаванні.

Вясной прыйшлося забіраць з санаторыя маму калегі. Сам ён жыве за мяжой, а мама тут, у Беларусі. Візу ёй зрабіць не атрымалася, ды яна і не паехала б — праблемы з сэрцам і ўзрост ужо не той, каб у аўтобусе на мяжы суткі кукаваць.

Калега падумаў — і купіў ёй пуцёўку ў санаторый «Юнасць». А я павінен быў завезці, а потым забраць (не падумайце нічога дрэннага пра калегу — я сам прапанаваў). Ну і вось рэзюмэ маёй гутаркі з гэтай мілай дамай.

Цана адной ночы ў нумары складала амаль 370 рублёў, гэта значыць за 10 дзён — без малога 3700 (цяпер было б 4370 — я глядзеў на сайце санаторыя). Многія працэдуры ёй нельга было выконваць — не буду ўдакладняць, чаму, ёсць супрацьпаказанні. Можна было ў басейн, і, судзячы паводле маёй суразмоўцы, большасць людзей у ім і праводзіла амаль увесь свой час: «раніцай у халатах, днём у халатах, нават вечарам у халатах». Але мама калегі не плавае, плюс яна падзялілася страхам паслізнуцца на мокрай кафлі — і зламаць шыйку сцягна. Так што жанчына амаль увесь час праводзіла на вуліцы, гуляла па тэрыторыі.

Водгукі на харчаванне добрыя — мая суразмоўца хваліла стравы, але набор, як я зразумеў, стандартны для большасці ўстаноў, якія працуюць па сістэме «шведскі стол».

Мама калегі думала, што яе як у савецкія часы пасадзяць за стол з кімсьці яшчэ («дадуць месца») — і яна пазнаёміцца з іншымі гасцямі. Але «людзі між сабой не размаўлялі», а калі каму і выпадала падсесці да яе ў гадзіны-пік, яны «елі маўчком, а паеўшы, зычылі добрага вечара і развітваліся». Для мяне гэта не мінус, але вось мая суразмоўца была крыху расчаравана.

«Усё было добра», але да канца свайго знаходжання жанчына была рада, што едзе дамоў — там у яе хоць ёсць, з кім пагаварыць. Ну і так, яна лічыла, што сын дарма патраціў грошы — лепш бы яна правяла час на дачы, «там таксама гуляць можна».

Я пасля гэтай паездкі спытаў у жонкі: а хацела б яна ў санаторый. Яна сказала, што аддала б перавагу паехаць на мора. І я з ёй згодны.

«Рай для людзей з еўрапейскімі зп». Пару з Гданьска ўразіў адпачынак у Кітаі
«Рай для людзей з еўрапейскімі зп». Пару з Гданьска ўразіў адпачынак у Кітаі
Па тэме
«Рай для людзей з еўрапейскімі зп». Пару з Гданьска ўразіў адпачынак у Кітаі
Азербайджан, Тайланд, Турцыя і галопам па Еўропе: куды беларусы даехалі ў адпачынак летам 2025-га

«Адкуль грошы на 3 адпачынкі ў год?». Беларус у Германіі тлумачыць, чаму не варта зайздросціць у міграцыі

Чытайце таксама
«Сядзеў і думаў: я — гэта мае грошы? Не. Я інжынер? Ужо таксама не». Гісторыя чалавека, які падарожнічае 10 гадоў (і яшчэ 2 кейсы пра лічбавы дэтокс)

Калі рэтрыты — частка ладу жыцця.
4 каментарыя
«Баюся, што звольняць. Перапынкі толькі на сон і ежу». Гэтыя айцішнікі працуюць па 10+ гадзін. Ну і як ім?

У Кітаі памёр 32-гадовы праграміст, які працаваў па 12-16 гадзін у дзень — пры гэтым ён узяў з сабой у рэанімацыю працоўны ноўт і атрымаў +1 працоўную таску ўжо пасля смерці. Як і навошта перапрацоўваюць айцішнікі?
56 каментарыяў
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі

Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)
36 каментарыяў
Жыллё не нашмат танней польскага — але вялікае і з дыванамі. Айцішніца хваліць Таджыкістан
Жыллё не нашмат танней польскага — але вялікае і з дыванамі. Айцішніца хваліць Таджыкістан
Жыллё не нашмат танней польскага — але вялікае і з дыванамі. Айцішніца хваліць Таджыкістан
SAP-кансультант Юлія вядзе два праекты ў Таджыкістане. Гісторыю расказвае dzpk.io.
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-1

По качеству и обему процедур - в курсе что на базе городских поликлиник крупных городов РБ есть платные услуги и там эти же мед услуги не просто доступные, а очень доступные по ценам.

Тогда далее - если питание достаточно скудное ( верное определение - диетическое), a это самой синей линии моря и песочной линии пляжа как бы нужно еще и поискать ,
не проще ли:
монатки собрать,
тикеток в милано-бодрисимо из вильни по системе визэир , купленного за 3-4 месяца до поездки за 25 ойро в одну сторону на нос,
далее липистричка, и ты на средиземном

-5

Самый нормальный вариант отдохнуть, это открыть букинг или подобный ресурс; научиться заказывать билеты на самолёт онлайн самому; и хотя бы научиться пользоваться гугл транслейтом или ИИ для общения на английском(ну или выучить наконец английский).
И тогда не придется есть еду в Египте, от которой дрыстаешь дальше чем видишь. Не придется переплачивать в три дорога за отели ил самолёты. Не надо будет жаловаться что вас наебала очередная тур- кухня обещая море и пальмы, а по факту только песок...

-3

Пошла жара.Мой первый минус за сегодня. Тур операторы минусуют))

0

Вообще санатории раньше были хорошим местом. Не потому что там было качественно. Был такой среднечек, может чуть выше. Но цена была приемлемая. А сейчас качество осталось прежним. Но вот с ценами, гаворят психопатия какая-то...)

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-1

uspakoj sie, zwariujesz

-6

Czy Pan wie, kiedy jest obchodzone święto Konstytucji Trzeciego Maja? Czy Pan to Polak, czy nie Polak? Spierdalaj, kurwa :)

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-1

Pobalakayu z woewodoj pomorskim, pyosel v Buda-Kosheleve odbierzesz pozniej.

-4

"pYosel cie w dupę. Spierdalaj uczyć się języka Polskiego" odpowiada cie woewoda pomorski

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
-2

Справедливости ради, очень часто чартерный самолёт + отель может выйти дешевле, чем букать самому для ряда стран (Турция, Египет, ОАЭ, etc).

Нет, это не значит, что туда надо ехать, у меня 40+ посещённых стран самостоятельно (включая не самые простые для туриста, типа Японии и Китая), но вот именно в Турцию и Египет ездили семьёй через турагенства (польские). И да, это не самый плохой отдых, когда это единственный способ встретиться с родителями из РБ и есть маленькие дети. Тогда просто отдохнуть от интернета и полежать с Киндлом у детского бассейна, пока дети там бесятся.

Но повторюсь - для меня это нелюбимый отдых. Намного веселее лазить по вулканам в Исландии, потеряться в Шанхае из-за другой системы координат в GPS или давать взятку полиции на Шри-Ланке из-за того, что у тебя права не местные.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 ліпеня 2026, 18:06

-5

Самый нормальный вариант отдохнуть, это открыть букинг или подобный ресурс; научиться заказывать билеты на самолёт онлайн самому; и хотя бы научиться пользоваться гугл транслейтом или ИИ для общения на английском(ну или выучить наконец английский).
И тогда не придется есть еду в Египте, от которой дрыстаешь дальше чем видишь. Не придется переплачивать в три дорога за отели ил самолёты. Не надо будет жаловаться что вас наебала очередная тур- кухня обещая море и пальмы, а по факту только песок...

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Открою вам тайну, но в Белоруссии льготные путевки в санаторий пенсионерам оплачивает государством в соответствии с Указом Президента Республики Беларусь № 542. По-этомк там так много наших пенсионеров отдыхает, несмотря на кажущимися большими цены, они могут себе это позволить.

-2

может хватит прикидываться?)

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-3

Yatsegolowy

-3

так, так, так. Теперь мы знаем друг друга в лицо))

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Ахаххахахааззазазз, приятно, что у меня появляются последователи и верные фанаты)

-1

У тебя подражатели или это ты так стараешься сохранить своё лицо?))

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-1

speardolyai