Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі

Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)

36 каментарыяў

Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)

А як жывецца мужам айцішніц? Ці маюць яны гэткую ж свабоду для самаразвіцця і самарэалізацыі? І ці могуць перастаць хвалявацца пра грошы? Асабліва пасля рэлакацыі ў іншую краіну.

Сяргей, 38 гадоў: «Я нават жартую, што я шчасліўчык!»

Сяргей выходзіць на відэасувязь з перагаворкі офіса, дзе адказвае за гаспадарку і дабрабыт. Як ён сам смяецца, цяпер ён «крэпкі хазяйственнік». У Беларусі ён займаўся продажам тэхнікі, вазіў турыстаў у Еўропу, кіраваў культурнай прасторай у Мінску. А цяпер яны з жонкай і двума дзецьмі жывуць у Лодзі.

«Зусім не камплексую з гэтай нагоды!»

Я за жонкай паехаў у Польшчу, яна ж у мяне айцішніца. Цяпер жонка зарабляе ўдвая больш за мяне, працуючы тут лідом у аддзеле UI/UX дызайнераў. Але так было не заўжды. Раней я больш зарабляў, калі быў дырэктарам культпрасторы, а жонка мела магчымасць вучыцца на курсах і развівацца. З часам мы проста памяняліся ролямі. Я сядзеў апошні год з дачкой у дэкрэце, каб жонка выйшла працаваць на айцішную пасаду. 

Я не скажу, што гэта ідэальная сітуацыя для мужчыны з псіхалагічнага боку. Але ў прынцыпе гэта хутчэй гендарны стэрэатып — я гэта добра ўсведамляю. Даўно ўжо з гэтай роллю звыкся, мне абсалютна камфортна ўжо.

Наадварот, я нават жартую, што я шчасліўчык! Жартую з іншых працаўнікоў, што маўляў вось так трэба ўладкоўвацца ў жыцці. Знайсці багатую айцішніцу — і ўсё будзе ў шакаладзе. Зусім не камплексую з гэтай нагоды! Усе мне зайздросцяць ці ненавідзяць, напэўна, што я ўвесь такі ўладкаваны.

У сяброў падобная сітуацыя. У аднаго цяпер таксама жонка айцішніца і зарабляе ўдвая больш. А яшчэ адзін сябар наогул у дэкрэце з чатырма дзецьмі і ў прынцыпе нічога не зарабляе, а жонка працуе рэпетытаркай, у яе ўрокі адзін за адным. І вось на ім ўсё: гурткі дзяцей, школы, садкі, гатаванне, прыбіранне, увесь дом.

У часы эмансіпацыі і фемінізму гэта даволі частая бізнес-мадэль у сем’ях, асабліва ў беларускім эмігранцкім асяроддзі.

І хоць я зарабляю ў два разы менш, але ў мяне ў тры ці чатыры разы больш вольнага часу! Нават падчас працы. У мяне няма сазвону за сазвонам, няма жорсткіх дэдлайнаў… Я працую спакойна сваю офісную працу: ёсць праца — робіш, няма — сваімі справамі займаешся. І гэта файна. Ты можаш адскочыць дзесьці дзяцей завезці да лекараў, забраць з басейна. Я звычайна гатую ўсе вячэры, прынамсі, у працоўныя дні. Раблю закупы, то бок гаспадарка збольшага на мне таксама. Плюс я яшчэ і зарабляю.

«Я не іду адным шляхам, раз на пяць гадоў змяняю працу»

Усе мае апошнія працы — гэта пра самарэалізацыю з розных бакоў. Тут я раблю тое, што добра ўмею — адказваю за жыццяздольнасць польскіх офісаў кампаніі, і даволі паспяхова, ужо чатыры гады. Раней гэта была культура і бізнес — таксама файнае спалучэнне, бо я ўмею прадаць усё. Я нават з купленай кватэры ў Лодзі прадаў старую офісную мэблю яшчэ на тысячу даляраў! А калі я вазіў турыстаў, гэта было веданне і культуры, і моваў, і гісторыі Еўропы. Я не іду адным шляхам, я раз на пяць гадоў змяняю працу. Усё ж мая цяперашняя праца ў офісе — тупіковая прафесія і даволі руцінная. 

Сядзець цалкам на шыі ў жонкі таксама не хочацца. Хоць я абсалютна лёгка псіхалагічна магу гэта сабе дазволіць, бо ўжо двойчы ў жыцці я адпачываў ад папярэдняй працы на працягу года. Аб’ектыўна такія перыяды патрэбныя людзям, каб штосьці змяніць, пайсці на курсы ды папросту адпачыць. І нават калі ў яе такі будзе перыяд, гэта будзе цяжка фінансава, але я разумею, што гэта часам патрэбна.

Мы эмігранты. І нам асабліва не даводзіцца выбіраць. У эміграцыі хто першы, той і лепшы… У каго атрымліваецца больш зарабляць, той і зарабляе, а іншы не выбірае. 

Хоць я планую гэта змяніць: хачу паступіць ва ўніверсітэт на клінічную псіхалогію, я яшчэ ў студэнцкія гады хацеў перайсці на псіхалагічны, але плыў па інэрцыі. Цяпер перагледзеў, падумаў і нарэшце зразумеў, чым сапраўды хацеў бы займацца.

Яўген, 32 гады: «Бацькі ў адзін голас гаварылі, што я дурань»

Яўген пазнаёміўся з будучай жонкай на студэнцкім конкурсе «Студэнт года». Потым Яўген працаваў на «Азоце» і паралельна даваў урокі хіміі, а жонка прайшла курсы бізнес-аналізу і знайшла працу ў ІТ-кампаніі. Цяпер яны з двума дзецьмі жывуць у Гданьску. Падчас сазвону Яўген робіць каву і заносіць яе жонцы, якая сёння працуе з дому.

«Мы ведалі, што гэта будзе стрэс для сям’і»

Да 2015 года я працаваў на дзвюх працах, а потым перайшоў выключна на рэпетытарства. А жонка кім толькі не працавала! І на тэлебачанні, і ў медуніверсітэце. Але там зарплаты былі малыя. Тады больш зарабляў. А падчас другога дэкрэту жонка пайшла на курсы, я браў менш урокаў і сядзеў з дзецьмі, пераклаў на сябе большую частку хатніх справаў: пранне, прыбіранне, гатаванне. 

Брэст, Unsplash

Калі я пакідаў працу на «Азоце», то нашы бацькі ў адзін голас гаварылі, што я дурань, што страчваю стабільную працу… А калі я звольніўся і набраў шмат гадзін рэпетытарства, пачаў зарабляць больш, чым на «Азоце», то прынялі мой выбар. Былі і сябры з «Азоту» з тым самым менталітэтам, з культам стабільнасці. Але сябры з часам змяняюцца. Калі змяняюцца мары, змяняюцца і сябры.

Мы ўжо даўно планавалі, што будзем пераязджаць. Але 2022-і год падказаў, што час. Жонку рэлакавалі ў Гданьск. Мы даўно хацелі жыць на моры. І вось нашы мары збыліся. 

Першы год, як мы пераехалі, я не працаваў увогуле. Было складана, бо аднаго заробку не хапала. Прыходзілася, як звычайнаму беларусу, калі не хапае грошай, здаваць даляры. Мы ведалі, на што ідзём, што гэта будзе стрэс, былі падрыхтаваныя псіхалагічна. 

Цяпер жонка зарабляе недзе 60%, а я 40% сямейнага бюджэту. Яна працуе днём, а я праводжу ўрокі ўвечары, выкладаю хімію дзецям.

Цяпер грошай нам хапае. У хуткім часе плануем купляць сваё жыллё ўжо ў Польшчы. Падарожнічаем таксама, па Польшчы катаемся. Я адказны ў сям’і за планаванне падарожжаў. Шукаю, куды можам паехаць, як спланаваць лагістыку: дабрацца, пераначаваць, паесці, у якое месца зайсці.

«Мы на адной хвалі з жонкай»

Хатнія справы цяпер у нас размяркоўваюцца дэмакратычна: хто свабодны, той і робіць. Няма такога, каб быў кантракт нейкі, у якім было б напісана, што мне рабіць, што — ёй. Я маю час і сілы, то я зраблю. Як я захварэў, напрыклад, то жонка можа зрабіць. 

Мы на адной хвалі з жонкай, бо калі пераязджаеш і няма падтрымкі ад бацькоў, то трэба падтрымліваць адно аднаго. Без гэтага тут, ведаю, многія разыходзяцца ў поглядах, а затым і ўвогуле разыходзяцца.

Я паралельна займаюся стэндапам, і любыя сямейныя непаразуменні — не нагода для сваркі ці крыўды, а нагода напісаць новы тэкст на выступленне. Праўда, пакуль за гэта я яшчэ грошай не атрымліваю. У мяне шмат маналогаў пра сямейныя адносіны і пра дзяцей. Там не толькі вобраз настаўніка хіміі, але яшчэ і стомленага бацькі. Часам жартую, што жонка ў мяне дужа трывожная. Яна непакоіцца пра будучыню і пра мінулае, пра тое, што ў інсце пабачыла і што сама зрабіла не так. Яна вельмі шмат працуе, а потым стомленая садзіцца ў фатэль і заліпае на гадзіну-дзве ў рылсах. Там наглядзіцца, набярэ ў галаву і пачынае баяцца будучыні. Я больш спакойны, стараюся з жартам, з гумарам падыходзіць да жыцця. Выцягваю яе пакрысе з дэпрэсіі.

Адчуваю і на сабе цяжар адказнасці. Таму я ў стэндапе развіваю свае праекты, наладжваю сувязі, можа, гэта прынясе нейкі плён. Яшчэ разглядаю ідэю свайго бізнесу. Жонка мяне падтрымлівае ў гэтым пытанні. Але і яна можа пайсці ў іншую сферу, змяніць прафесію, тады я буду больш працаваць.

Віцебск, Unspash

Галоўнае, каб быў баланс. Каб кагосьці хапала на грошы, кагосьці хапала на дзяцей. Каб дзеці таксама не былі абдзеленыя ўвагай, без бацькоў, без бабуль і дзядуляў.

Канстанцін, 44 гады: «Я пачаў страчваць веру ў сябе, Але жонка ў мяне верыць»

Канстанцін яшчэ студэнтам захапіўся творчасцю і пачаў пісаць апавяданні, гумарыстычныя тэксты і п’есы. Нават здаў быў ужо кнігу ў выдавецтва, але яна так і не выйшла. Сышоў у журналістыку, звязаную з камп’ютарнымі гульнямі, але пасля 2022 года ўсё змянілася. Размаўляем мы ў варшаўскай рэстарацыі, дзе Канстанцін заказвае салату і хачапуры па-мегрэльску з сабой, каб павячэраць разам з жонкай.

«Мне пашанцавала, што жонка добра зарабляе»

Мы пазнаёміліся ў Tinder. Тады яна была лідом арт-аддзела ў беларускай IT-кампаніі, а я займаўся арганізацыяй тэлевяшчання Еўрапейскіх гульняў. Дагэтуль я яшчэ працаваў ў Wargaming у відэааддзеле, а таксама на тэлеканале, прысвечаным камп’ютарным гульням. Займаўся сцэнарыямі для серыялаў і перадач. Ну і нешта для сябе заўсёды пісаў.

Але ў 2022 годзе ў мяне ўсё абарвалася праз вайну, бо адна праца была звязаная з кампаніяй, якая ўзаемадзейнічала з дзяржавай, і я ўжо не хацеў там працаваць… А другая — украінская кампанія, з якой адразу стала цяжкавата, бо было зразумела, адкуль ляцяць ракеты.

Мне псіхалагічна было цяжка першы час працаваць, менавіта пісаць. Здавалася, што ўсё, што я раблю, не мае сэнсу. Не хацелася рабіць тое самае, што і ўсе астатнія. Не хацелася займацца крытыкай гэтых падзей. Я адчуваў, што не магу прыўнесці нічога новага. 

Мне пашанцавала, што жонка добра зарабляе, і я пакуль магу дазволіць сабе не працаваць, пабыць у ролі хатняга гаспадара. Я прашу грошы ў жонкі, бо лічу, што не маю права свабодна імі распараджацца. Я хоць і ўнёс як муж нейкую лепту ў існаванне сям’і, але гэта не мае грошы. Калі хачу патраціць на сябе — напрыклад, на канцэрт ці паездку на фестываль, — мы гэта абмяркоўваем.

Вядома, сітуацыя не самая радасная, і гэта мая віна. Я засеў у тым стане, у якім апынуўся з пачатку вайны. Намагаўся нешта рабіць, але гэта не давала выніку, і ў нейкі момант я пачаў страчваць веру ў сябе. Але жонка ў мяне верыць, я адчуваю яе падтрымку. Яна мяркуе, што я мог бы напісаць добрую кнігу. А я ў гэта не надта веру, бо якраз кніга — гэта тое, з чаго я пачынаў, але паступова прыйшоў да высновы, што не ведаю, што хачу сказаць.

«Гэта сумесь бяссілля і перфекцыянізму»

Я шукаю ў сабе сілы ўзяцца за нешта — гэта тэма маёй працы з псіхолагам. Я ўжо шмат чаго рабіў, але не бачу ў гэтым фінансавай перспектывы. Лагічна, што хатнія абавязкі леглі на мае плечы, але я не даю рады эфектыўна працаваць у кароткіх паўзах паміж паходамі ў краму, гатаваннем і развязаннем побытавых пытанняў. Штодня я сядаю пакруціць тэкст, чамусьці павучыцца, паглядзець відэа, нешта пачытаць, але атрымліваецца не вельмі. А пасля вячэры мы з жонкай праводзім час разам: гуляем у відэагульні, глядзім фільмы або выбіраемся кудысьці. Мы вельмі рэдка бавім час паасобку.

У момант крызісу, калі раптам нешта здарыцца, я гатовы ўключыцца ў паляванне на маманта. Але пакуль я не іду працаваць у «Бедронку» ці ў «Жабку», каб проста існаваць. Пакуль мы можам дазволіць сабе не проста існаванне, я ўсё ж спрабую зрабіць нешта для самарэалізацыі, што ў выніку і фінансава будзе больш выгадна.

Мне сапраўды падабаецца пісаць сатыру, гумар. Сам момант стварэння тэксту нават даражэйшы за рэакцыю на яго. А вось фармат стэндапу мне ніколі не падабаўся. Я выступаў у старым савецкім фармаце. Я люблю чытаць з паперкі. У асноўным гэта маналогі, але могуць быць і аповеды, і нават міні-п’есы на аднаго-двух чалавек. Цяпер так ніхто не робіць.

Мінск, Unsplash

Праз тое, што я не развіваюся, я закрыўся ад камунікацыі. А што я скажу? Якую страву навучыўся гатаваць? Я не кажу, што хатнія справы — гэта не праца, але гэта далёка ад самарэалізацыі. 

Часам у мяне запытваюць, што чуваць з працай. І я адчуваю расчараванне ў сабе, бо разумею: за той час, пакуль мы не бачыліся, нічога не змянілася. Мне цяжка не рэалізоўвацца. Рабіць настолькі мала. Я ж працаваў з жывой аўдыторыяй, я ведаю, якую рэакцыю выклікалі мае творы. На мае п’есы прыходзіла па 600–800 чалавек. І, напэўна, я ўсё ж веру, што ў мяне яшчэ нешта можа атрымацца.

Чытайце таксама
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
7 каментарыяў
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
7 каментарыяў
Амаль пятая частка аўто, якія набываюць беларусы, — «электрычкі»
Амаль пятая частка аўто, якія набываюць беларусы, — «электрычкі»
Амаль пятая частка аўто, якія набываюць беларусы, — «электрычкі»
2025 амаль усё. На што мы (не) спадзяваліся і што (не) збылося
2025 амаль усё. На што мы (не) спадзяваліся і што (не) збылося
2025 амаль усё. На што мы (не) спадзяваліся і што (не) збылося
На 2025 год, здаецца, многія ўскладалі надзеі. Глабальныя — што настане мір, галіновыя — што крызіс у ІТ нарэшце скончыцца і з’явіцца праца, лакальныя — што беларусы выйдуць на свабоду. Кожны сам мае ацэньваць, наколькі яго надзеі апраўдаліся.
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-10

Подскажите пожалуйста, что такое "жабка"?

-14

Будущее место работы большинства релокантов, что пишут тут про успешный успех.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
7

Бедный ротный)

5

Что плохого в рабое в Жабке? :)

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
-4

лучше один раз попробовать, чем сто раз услышать. устройся и узнаешь - ничего сложного в этом нет

2

если семейный подряд люди говорят норм - в умеренно проходном месте 6..10 тыс зл в месяц, если наемный работник - как повезет с владельцем. если организатор - не очень, но их можшь открыть сколько потянешь - обычная франшиза. Легких денег нет.

1

Естественно, чтоб узнать насколько это тебе хоть как то подходит, надо попробовать. Ты там ниже писал про безысходность. Ты пробовал?
Ну а на практике ничем не отличается от работы любого продавца в Минске или Мяделе. Вот только денег гораздо побольше платят.

0

Ну помечтай. Не знаю чем тебя такие мечты успокаивают, но помечтай. 🤣

-8

я угораю с модели монетизации бывшего девбай - релоботы платят бабки, чтобы как умалишенным минусовать чужие посты и плюсовать свои релоботские)))

3

Можно рассшифровать бред твоих тараканов?
За что ты не платишь на девбай, а кто то другой платит?
Потом вместе угорать будем.

Пользователь отредактировал комментарий 8 декабря 2025, 16:25

2

Почему сразу "чужие" посты? только идиотские. И насчёт бабок ты ошибся, опция заминусовать флудера в бан нам доступна совершенно бесплатно, как старожилам сайта.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Как ротоферме не нравится, что её клонированные акки не могут тут на реакции влиять))
Конечно, проверяющие приходят, а тут одни дизлайки. Ну и всё, никаких бонусов)

Пользователь отредактировал комментарий 9 декабря 2025, 10:05

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

примерно как мечта всех в Беларуси - открыть свой пункт выдачи заказов ВБ или Озон

-8

вот тут поржал.

оказывается, быть наемным продавцом в жабке - это тоже самое, что владельцем пускай и небольшого, но собственного бизнеса в РБ.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
4

Ох, ротный. Ты ваще не в теме, я смотрю))
Верните бывшего ротного в комменты!

Пользователь отредактировал комментарий 8 декабря 2025, 16:38

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
-4

а что не так? из текста, как я понимаю, речь идет о работе продавца в жабе, а не о том, чтобы стать франчызобёрцой

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну так не все ж свое открывают, некоторые по найму идут. Уверен что в Жабке все же лучше чем в расейском бизнесе

-1

Времена не сахарные давно. Откроешь сегодня, а завтра вынесут под ноль.

-2

Так а где айтишницы то?

5

Погуглил сам. Магазин. И что такого страшного пойти туда? Лучший способ выучить язык.

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
-6

великий теоретик. не выучишь ты там язык, разве что повезет устроиться в жабку на оседле, где постоянные клиенты снизойдут до смолтока пока ты им разогреваешь хотдог или пиццу. Страшного там нет ничего, только па паре месяцев работы в жабе ты взвоешь, работать за 22 зл/ч по 180-200 часов в месяц, постоянно на ногах - ничего хорошего в этом нет, это безысходность

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

можно подумать тут все ничего тяжелее ноутбука не поднимали в жизни.

1

Ну, если пассивно ждать пока кто-то снизойдет с тобой поговорить, то конечно результат будет ноль.

-1

Итак, 216 рублей прибыли в день по жабкиным расценкам. В такси на своей машине в Минске будет больше. До 300 в экономе, если работать правильно. На складах в РФ в среднем 130 рублей. В обоих случаях речь о смене в 12 часов. Работают и не ноют. В польском такси на чужой машине по слухам 80 евро за смену.

Пользователь отредактировал комментарий 16 декабря 2025, 22:27

2

Жабка - не просто магазин, а франшиза, у каждого свой владелец, но есть жесткие правила франшизы. Можно легко открыть свою Жабку (что многие приезжие и делают) и быть её владельцем. Но очень там высокая конкуренция.

1

Сколько жены доплачивают за дом работу и за кекс?

1

Они и сидят тут в камментах, пока жена на работе.

2

Поэтому твое первое же сообщение о себе. 👌

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Прикиньте, в Европе семья может жить на зарплату жены, пока муж ищет новую работу. Ужас. Не то, что в хрустальном сосуде: или оба работают, или в микрокредиты залезать.

-4

а вот в РБ на ЗП жены айтишницы они бы никак жить не смогли))

я понимаю, что в релоботы людей с уровнем айкю больше определенного уровня не берут, но не настолько же)

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
6

В РБ сейчас в целом жить не очень хочется. Ибо там мусорской курятник поборами, грабежами и убийствами занимается, и как разультат - нищета и беззаконие. А айтишники любят когда есть права, свободы, демократия и рыночная экономика.

Пользователь отредактировал комментарий 9 декабря 2025, 09:22

-6

што??

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
4

Ахаха :) Мент, ты за 5 лет отвык, что вашу братию гордо именуют "лошками-петушками" и считают бандой отморозков от которых все беды в стране и могут нах послать публично?

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
1

Молчишь? В ж*пе торчишь :)

-1

У них сокращения с 2023 полным ходом. Бенза нет, худые ходят. Ничего не меняется. Говорят им толстеть не нужно, главное вовремя вызвать. Правда вызвать получается не у всех. Я вот чуть было моторолу в ломбарде не купил - зарядного нет. Ну, дело житейское. Уклад и быт у каждого свой.

Пользователь отредактировал комментарий 18 декабря 2025, 01:50

-1

В Литве малоимущим государство недавно 300 000 евро выделило на подключение горячей воды. Чтобы повысить их уровень жизни. А ещё они онлайн-конфискат открыли и теперь там можно приобрести конфискованное авто по доступной цене (запустили сайт за неделю). А ещё средняя по Литве 1300 евро, у полицейского в Литве/Польше такая же зарплата. Далеко не каждая семья, товарищ может выжить на одну зарплату, к сожалению.