У «Яндэкса» знайшлі новы міжнародны бізнэс з дзясяткам стартапаў
«Яндэкс» распачаў за мяжой бізнэс пад новымі брэндамі, высветліў RTVI. Новыя кампаніі зарэгістраваныя ў Арменіі і ЗША.
«Яндэкс» распачаў за мяжой бізнэс пад новымі брэндамі, высветліў RTVI. Новыя кампаніі зарэгістраваныя ў Арменіі і ЗША.
«Яндэкс» распачаў за мяжой бізнэс пад новымі брэндамі, высветліў RTVI. Новыя кампаніі зарэгістраваныя ў Арменіі і ЗША.
Журналісты заўважылі на HeadHunter і афіцыйным сайце «Яндэкса» дзве вакансіі для стартапаў Smelter і Lawrify. На сайтах абодвух пазначана, што яны належаць не «Яндэксу», а зарэгістраванай у Ерэване кампаніі Beyond ML. Таксама з холдынгам звязаны стартап Membrace — апрацоўкай персанальных даных займаецца Beyond ML, а сам сэрвіс працуе з дапамогай Toloka.ai, якой кіруе юрыдычная асоба, што належыць «Яндэксу».
Beyond ML — гэта «венчурная студыя для стартапаў у сферы машыннага навучання». Кампанія мае падраздзяленні ў Нью-Ёрку, Бялградзе і Севільі. Другая юрыдычная асоба Beyond ML Inc. зарэгістраваная ў ЗША, яе юрыдычны адрас такі ж, як у офіса «Яндэкса» ў Ньюберыпорце.
Паводле даных з рэестра юрыдычных асоб Арменіі, Beyond ML зарэгістраваная ў Ерэване 30 сакавіка 2022 года. Яе ўладальнікамі пазначаныя дырэктар па новых прадуктах «Яндэкса» Зміцер Сцяпанаў і і кіраўнік «Яндэкс Пошуку» Максім Загрэбін.
У прэс-службе «Яндэкса» назвалі Beyond ML адным з унутраных эксперыментаў, створаным для прасоўвання b2b-сэрвісаў і тэхналогій: «Праграма ўнутраных эксперыментаў працуе ў „Яндэксе“ шмат гадоў. На ранніх стадыях для іх часта выкарыстоўваюцца самастойныя брэнды». У кампаніі дадалі, што «Аркадзь Волаж і яго сямейны траст ніяк не звязаныя з Beyond ML. Праект таксама не мае ніякага дачынення да магчымых змен структуры „Яндэкса“, пра якія паведамлялася раней». На адной з сустрэч супрацоўнікаў «Яндэкса» Загрэбін заяўляў, што кампанія не хоча рабіць брэнд Beyond ML «хоць неяк прыкметным».
Beyond ML мае новыя і дзейныя праекты «Яндэкса» пад новым брэндам. Напрыклад, сайт Meteum амаль ідэнтычны «Яндэкс Надвор’ю», а сэрвіс для аўтаматычнага перакладу відэа Neurodub мае аналаг у «Яндэкс Браўзеры». Новы холдынг выкарыстоўвае рашэнні «Яндэкса» на аснове ліцэнзій — «гэта стандартная практыка для развіцця ўнутраных праектаў», растлумачылі ў кампаніі.
У лістападзе «Яндэкс» афіцыйна абвясціў пра падзел. Нідэрландская Yandex N.V выйдзе з ліку акцыянераў «Яндэкса» і зменіць назву. Кампанія будзе займацца міжнароднымі напрамкамі бізнэсу аўтаномных аўтамабіляў, воблачных тэхналогій, адукацыйных сэрвісаў і платформы па разметцы даных. У расійскага «Яндэкса» з’явіцца новая мацярынская кампанія, ключавыя рашэнні ў якой будзе прымаць спецыяльна створаная структура. Ёю будзе кіраваць экс-кіраўнік Падліковай палаты РФ Аляксей Кудрын.
Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў выдання, блізкага да кіраўніцтва кампаніі, ці будзе Beyond ML часткай расійскага «Яндэкса», ці новай міжнароднай структуры — пакуль нявырашанае пытанне. Іншы сцвярджае, што праект застанецца ў расійскай каманды: перамовы наконт перадачы правоў на згаданыя бізнэсы ідуць вельмі складана, і ўключыць ва ўгоду яшчэ і ML-бізнэс праблематычна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.