У Вялікабрытаніі доля вакансій са ўзгадваннем ШІ за апошнія гады вырасла ў 5 разоў. Але саміх вакансій становіцца ўсё менш
Брытанскія працадаўцы ўсё часцей патрабуюць ад кандыдатаў навыкаў працы з ШІ, нягледзячы на агульнае скарачэнне колькасці вакансій ва інтэлектуальных прафесіях.
Брытанскія працадаўцы ўсё часцей патрабуюць ад кандыдатаў навыкаў працы з ШІ, нягледзячы на агульнае скарачэнне колькасці вакансій ва інтэлектуальных прафесіях.
Паводле дадзеных Indeed Hiring Lab, да канца чэрвеня 2026 года згадка ШІ або звязаных з ім інструментаў сустракалася ў 9,4% вакансій супраць прыкладна 2% у 2023 годзе.
Часцей за ўсё такія патрабаванні сустракаюцца ў сферы дадзеных і аналітыкі (48,8% вакансій) і распрацоўкі ПА (46,7%). Аднак попыт на ШІ-навыкі хутка выходзіць за межы тэхналагічных прафесій. Яны ўжо фігуруюць у 30,7% вакансій у сферы ІТ-сістэм, у навуковых даследаваннях паказчык дасягае 28,1%, 26,2% — у маркетынгу, 22,4% — у медыя і камунікацыях. Двузначных значэнняў таксама дасягнулі банкаўская сфера (16,9%) і індустрыя мастацтва і забаваў (16,3%). У прафесіях, якія патрабуюць фізічнай прысутнасці, — такіх як догляд, клінінг, б’юці-паслугі або праца кіроўцам, — ШІ амаль не згадваецца.
Пры гэтым агульная колькасць вакансій у многіх сферах разумовай працы працягвае зніжацца, тады як вакансій з патрабаваннямі навыкаў ШІ становіцца ўсё больш. На думку Indeed, гэта сведчыць пра тое, што працадаўцы пачынаюць цаніць валоданне ШІ не менш, а часам і вышэй за традыцыйныя прафесійныя навыкі.
Найбольш заўважны разрыў у HR, бухгалтэрыі, менеджменце, маркетынгу, кіраванні праектамі і фінансах. Напрыклад, у маркетынгу індэкс вакансій з упамінаннем ШІ дасягнуў 341, тады як агульны індэкс вакансій у галіне складае толькі 52. У менеджменце паказчыкі — 344 супраць 78.
Мяняюцца і паводзіны шукальнікаў працы. Пасля запуску ChatGPT колькасць пошукавых запытаў, звязаных з працай у сферы ШІ, вырасла ў 7 разоў. Часцей за ўсё карыстальнікі шукаюць вакансіі, спалучаючы слова AI з запытамі «інжынер» і «трэнер». У Indeed адзначаюць, што асабліва актыўна магчымасцямі ў сферы ШІ цікавяцца маладыя спецыялісты і людзі, якія толькі пачынаюць кар’еру.
На гэтым фоне агульны рынак працы Вялікабрытаніі працягвае слабець. З пачатку 2026 года колькасць вакансій скарацілася на 11%, а ў параўнанні з дапандэмічным узроўнем — на 32%. Асабліва моцна сітуацыя закранула моладзь: колькасць вакансій для выпускнікоў ВНУ апусцілася да мінімальнага сезоннага ўзроўню з часоў пандэміі, а беспрацоўе сярод маладых людзей дасягнула максімуму больш чым за дзесяць гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.