Навукоўцы выявілі, што зямное ядро складаецца яшчэ з некалькіх слаёў
Міжнародная група навукоўцаў выявіла, што ўнутранае ядро Зямлі складаецца з двух асобных слаёў.
Для гэтага даследчыкі прааналізавалі шматлікія даныя пра тое, як распаўсюджваюцца сейсмічныя хвалі. Геафізікі лічаць, што Зямля складаецца з чатырох асноўных слаёў: кары, мантыі, вонкавага ядра і ўнутранага ядра. Камп’ютарнае мадэляванне паказала, што гэта можа быць не так.
Сейсмічныя хвалі мяняюць свае ўласцівасці, праходзячы праз розныя часткі планеты, і крышталі жалеза, якія складаюць унутранае ядро, хутчэй за ўсё, маюць рознае структурнае размяшчэнне. Пра існаванне ўнутранага пласта ядра падазравалі і раней, але цяпер з’явіліся істотныя доказы.
Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку
Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку
Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара
Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара
Навукоўцы «агучылі» адную з зорак Млечнага Шляху
Навукоўцы «агучылі» адную з зорак Млечнага Шляху
Читать на dev.by