Навукоўцы змаглі аднавіць праслуханую песню Pink Floyd па сігналах мозга

Група амерыканскіх навукоўцаў распрацавала тэхналогію, якая дазваляе аднавіць праслуханую песню па сігналу мазгавой актыўнасці.

1 каментарый

Даследчыкі назіралі за 29 пацыентамі з эпілепсіяй. Валанцёрам імплантавалі электроды ў мозг, затым прапанавалі паслухаць песню Another Brick in The Wall гурта Pink Floyd. Падчас эксперыменту навукоўцы маглі назіраць, якія акорды і гукі голасу ўзнікалі ў кожнага пацыента ў галаве.

Затым навукоўцы распрацавалі сістэму машыннага навучання, якая змагла амаль цалкам рэканструяваць песню паводле даных ад 346 электродаў.  Паводле слоў прафесара Роберта Найта, адкрыццё навукоўцаў можа дапамагчы зрабіць новыя нейраінтэрфейсы больш музычнымі і натуральнымі для людзей, якія страцілі здольнасць гаварыць самастойна.

Навукоўцы высветлілі, што змяненне алгарытмаў сацсетак не ўплывае на палітычныя погляды. Ці так гэта?
Па тэме
Навукоўцы высветлілі, што змяненне алгарытмаў сацсетак не ўплывае на палітычныя погляды. Ці так гэта?
Навукоўцы прыдумалі два эфектыўныя спосабы абараніць выяву ад дыпфэйкаў
Па тэме
Навукоўцы прыдумалі два эфектыўныя спосабы абараніць выяву ад дыпфэйкаў
Ученые впервые получили снимок Млечного Пути с помощью нейтрино
По теме
Ученые впервые получили снимок Млечного Пути с помощью нейтрино

Читать на dev.by