Навукоўцы стварылі гадзіннік з цвіллю, які трэба карміць

Навукоўцы з Чыкагскага ўніверсітэта стварылі разумны гадзіннік, які працуе не ад літый-іённага акумулятара, а ад слізневай цвілі.

Пакінуць каментарый

У корпусе гадзінніка знаходзіцца аднаклетачны мікраарганізм — слізневая цвіль (Physarum polycephalum), або слізявік, ён мае электраправодныя ўласцівасці. Для працы гадзінніка карыстальнік павінны рэгулярна карміць арганізм сумессю вады і аўса, каб стымуляваць рост слізевіка.

Калі слізявік вырасце да патрэбнага памеру, ён упрэцца ў корпус з абодвух бакоў і ўтворыць электрычны ланцуг, засілкоўваючы гадзіннік. У даследаванні пяцёра ўдзельнікаў насілі прыладу на працягу двух тыдняў. У першы тыдзень валанцёры даглядалі і кармілі слізевіка, у другі — перасталі гэта рабіць на просьбу навукоўцаў.

Выявілася, што ў карыстальнікаў з’явілася любасць да гадзінніка і слізевіка, некаторыя нават успрымалі яго як хатняга гадаванца. Гадзіннікі атрымлівалі імёны. Цяпер даследчыкі думаюць, ці дапаможа з’яўленне такіх тэхналогій скараціць аб’ём электронных адходаў, які расце.

Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Па тэме
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Па тэме
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна
Па тэме
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна

Читать на dev.by