Выдаліць акаўнт у Threads можна будзе толькі разам з профілем Instagram
У Threads, канкурэнта Twitter ад Марка Цукерберга, ёсць цікавае правіла: выдаліць профіль можна будзе толькі пры выдаленні ўліковага запісу з Instagram, заўважыў TechCrunch.
Паводле слоў кіраўніка Meta, новая праграма за першыя 7 гадзін працы набрала больш за 10 млн карыстальнікаў. Каб карыстацца ёй, трэба абавязкова мець акаўнт у праграме для публікацыі фатаграфій, якая таксама належыць тэхнагіганту.
У палітыцы прыватнасці Threads сказана, што карыстальнік можа ў любы час дэактываваць свой уліковы запіс. Але цалкам выдаліць яго можна будзе толькі разам са звязаным Instagram-акаўнтам. Meta аргументуе гэта тым, што акаўнт у Threads — гэта частка акаўнта карыстальніка ў Instagram. Аўдыторыя Instagram налічвае 2 млрд чалавек.
Threads пакуль выглядае самым прывабным — і небяспечным — супернікам Twitter. Ён дасягнуў 10 млн карыстальнікаў хутчэй за ўсіх спажывецкіх сэрвісаў. Акаўнты тут ужо завялі Netflix, Amazon ды іншыя буйныя кампаніі.
Читать на dev.by