SpaceX падала ў суд на ўкраінскую «Старлінк»

Амерыканская кампанія патрабуе датэрмінова спыніць дзеянне правоў на гандлёвую марку.

Пакінуць каментарый

Кампанія SpaceX падала ў суд на ўкраінскае ТАА «Старлінк» і на Укрпатент, патрабуючы датэрмінова спыніць дзеянне правоў на гандлёвую марку. Падрыхтоўчае паседжанне ў справе прызначанае на 1 снежня. Пазоў будзе разглядаць гаспадарчы суд Кіева. Украінская кампанія ТАА «Старлінк» падала заяўку на рэгістрацыю брэнда ў сакавіку 2010 года. Яе ўхвалілі ў лютым 2011 года.

Starlink стварыла ва Украіне сёлета ў красавіку даччыную кампанію ТАА «Старлінк Юкрэйн». Улады Украіны атрымалі абсталяванне для доступу да інтэрнэту Starlink, яго выкарыстоўваюць у тым ліку спецыяльныя місіі ўкраінскіх выведнікаў, а таксама ваенныя і грамадзянскія адміністрацыі.

Паводле даных РБК, ад красавіка ва Украіне працуе даччыная кампанія Starlink ТАА «Старлінк Юкрэйн». Брэнд Starlink зарэгістраваў Укрпатент у лютым 2011 года. Паводле слоў заснавальніка ТАА «Старлінк» Сяргея Дуліцкага, юрысты Маска звязаліся з ім год таму і запатрабавалі адмовіцца ад гандлёвай маркі на карысць Starlink. Бізнэсовец адмовіўся. «Мы ж не вінаватыя ў тым, што абралі такую назву. Дарэчы, яшчэ задоўга да таго, як з’явіўся сам Starlink», — заявіў ён.

Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok
Па тэме
Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok
Microsoft дапаможа Украіне яшчэ на $100 млн
Па тэме
Microsoft дапаможа Украіне яшчэ на $100 млн
На Starlink для Украины будут собирать «всем миром» — SpaceX запускает донаты. США и ЕС тоже подключатся
По теме
На Starlink для Украины будут собирать «всем миром» — SpaceX запускает донаты. США и ЕС тоже подключатся

Читать на dev.by