Памёр «самы знакаміты ў свеце хакер»

Кевін Мітнік памёр у веку 59 гадоў. У 1990-я гады ён стаў вядомы праз шэраг кіберзлачынстваў, звязаных з крадзяжом банкаўскіх даных і ўзломам карпаратыўных сетак.

Пакінуць каментарый

Мітнік памёр 16 ліпеня, яго смерць пацвердзіў прэс-сакратар кампаніі KnowBe4, у якой ён займаў пасаду топ-менеджара. Кевін меў рак падстраўнікавай залозы. Хакерствам Мітнік пачаў займацца яшчэ ў школе, калі навучыўся ўзломваць тэлефонныя і камп’ютарныя сеткі. Аднак падлетак рабіў гэта дзеля задавальнення, напрыклад, дапамог знаёмым хакерам узламаць камп’ютарную сістэму Digital Equipment Corporation — фірмы, якая вырабляе вылічальнае абсталяванне.

У 1980-я гады Мітнік узломваў камп’ютарныя сеткі і ўспрымаў працэс як хобі, спрабуючы даведацца, як далёка ён можа зайсці і якую яшчэ сакрэтную інфармацыю атрымаць. За гэта ў асяроддзі хакераў ён атрымаў мянушку «Кондар», так звалі героя Роберта Рэдфарда ў трылеры «Тры дні Кондар». Персанаж хаваўся ад ЦРУ, выкарыстоўваючы тэлефонную сетку.

Пасля шэрагу арыштаў хакера ў 1991 годзе рэпарцёр Тhe New York Times Джон Маркаў напісаў пра Мітніка кнігу Takedown («Узлом»), апісаўшы яго як «самага знакамітага хакера ў свеце». Некалькі гадоў пра яго нічога не было вядома, і ў 1994 годзе ФБР прыступіла да расследавання выпадкаў уцечкі даных карпарацый. Сярод іх былі Apple, Nokia, Motorola ды іншыя.

Почырк нагадваў стыль Мітніка, цягам некалькіх месяцаў спецслужбы шукалі злачынца. Нарэшце, у 1995 годзе ФБР злавіла хакера. Мужчыну выставілі больш за 20 абвінавачванняў. Аднак праграміст не прызнаў сябе вінаватым і заяўляў, што ніколі не карыстаўся атрыманай інфармацыяй у асабістых мэтах.

У 2000 годзе ён выйшаў на волю і стаў кансультантам у кібербяспецы. У 2003 годзе Мітнік заснаваў Mitnick Security Consulting, таксама праграміст працаваў з KnowBe4. Ён напісаў некалькі кніг, якія станавіліся бестселерамі: «Мастацтва падману», «Прывід у сеціве: мае прыгоды як самага шуканага хакера ў свеце», «Мастацтва быць нябачным». Пра Мітніка зняты дакументальны фільм I am rebel.

Танны Netflix скончыўся. Стрымінг здзівіў усіх ростам падпісак пасля забароны шэрынгу пароляў
Па тэме
Танны Netflix скончыўся. Стрымінг здзівіў усіх ростам падпісак пасля забароны шэрынгу пароляў
700 000 профіляў TikTok былі ўзламаныя ў Турцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Хто за гэтым стаіць?
Па тэме
700 000 профіляў TikTok былі ўзламаныя ў Турцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Хто за гэтым стаіць?
Хакера прысудзілі да пяці гадоў турмы за ўзломы сацыяльных сетак Маска і Гейтса
Па тэме
Хакера прысудзілі да пяці гадоў турмы за ўзломы сацыяльных сетак Маска і Гейтса

Читать на dev.by