Памёр сузаснавальнік Adobe
Джон Уорнак памёр ва ўзросце 82 гадоў. Прычыны смерці не раскрываюцца.
Уорнак і Чарльз Гешке заснавалі Adobe у 1982 годзе. Жонка Уорнака Марва распрацавала лагатып кампаніі. Распрацоўшчыкі стварылі першы прадукт — мову праграмавання PostScript для настольных выдавецкіх сістэм. Таксама сузаснавальнікі працавалі над фарматам PDF.
Да запуску кампаніі Уорнак працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам даследчага цэнтра Xerox у Пала-Альта. Бізнэсовец быў гендырэктарам Adobe да 2000 года, да 2017 года — сустаршынёй рады дырэктараў разам з Гешке.
Adobe забараніла супрацоўнікам выкарыстоўваць асабістыя імэйлы і карпаратыўныя карткі ў праграмах генератыўнага АІ
Adobe забараніла супрацоўнікам выкарыстоўваць асабістыя імэйлы і карпаратыўныя карткі ў праграмах генератыўнага АІ
Еўрапейскія рэгулятары расследуюць куплю Figma кампаніяй Adobe
Еўрапейскія рэгулятары расследуюць куплю Figma кампаніяй Adobe
Памёр «самы знакаміты ў свеце хакер»
Памёр «самы знакаміты ў свеце хакер»
Читать на dev.by