Unity скарачае 25% штату

Уладальніца папулярнага гульнявога рухавіка Unity скарачае чвэрць сваіх супрацоўнікаў — гэта прыкладна 1800 чалавек. Пра звальненні кампанія паведаміла ў дакументах, пададзеных у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША, і ў карпаратыўнай рассылцы.

Пакінуць каментарый

Як адзначае Reuters, гэта найбуйнейшы раўнд звальненняў у гісторыі каліфарнійскай кампаніі і чацвёрты з ліку з ліпеня 2022 года. Па плане ён мае завяршыцца пры канцы сакавіка. Скарачэнні закрануць супрацоўнікаў усіх каманд, ва ўсіх лакацыях і кірунках бізнэсу.

Раней у лістападзе СЕО Unity Джэймс Уайтхёрст анансаваў «перазагрузку» кампаніі. З таго часу яе акцыі падаражэлі амаль на 40%.

Тады ж «пад нож» патрапіла каля 4% штату Unity. У сваім учорашнім лісце да супрацоўнікаў ён абвясціў, што кампанія звужае кола дзейнасці, каб засяродзіцца на найбольш важным і дамагчыся доўгатэрміновага поспеху і прыбытковасці.

«Перезагрузка»: Unity сокращает несколько сотен человек и закрывает офисы в 14 локациях
По теме
«Перезагрузка»: Unity сокращает несколько сотен человек и закрывает офисы в 14 локациях

Уайтхёрст не стаў занурацца ў падрабязнасці будучых структурных змяненняў у кампаніі, але прадстаўнік кампаніі пацвердзіў Reuters, што змены будуць.

Кожны месяц геймдэў-інструментарыем Unity карыстаецца больш за 1,1 млн гульнявых распрацоўшчыкаў. У мінулым верасні яна няўдала паспрабавала навязаць ім новую камісію, але пасля бунту, які прывёў да падзення каціровак і адстаўкі ранейшага СЕО Джона Рычытэла, схему пабораў прыйшлося перагледзець.

Unity извинилась и огласила новые условия сборов с разработчиков
По теме
Unity извинилась и огласила новые условия сборов с разработчиков
Xerox, у якой Джобс «скраў» графічны інтэрфейс і мышку, скарачае 15% штату
Па тэме
Xerox, у якой Джобс «скраў» графічны інтэрфейс і мышку, скарачае 15% штату

Читать на dev.by