Узровень беспрацоўя ў амерыканскім ІТ вырас у 1,5 разу за месяц

Згодна з профільнай асацыяцыяй CompTIA, якая вывучае даныя Федэральнага бюро статыстыкі працы ЗША, узровень беспрацоўя ў ІТ-сферы краіны ў лютым склаў 2,2%. Гэта ніжэй у параўнанні з 3,6% у цэлым па краіне, але вышэй за 1,5% у студзені.

3 каментарыя

Але эксперты адзначаюць, што варта ўлічваць кантэкст. Запатрабаванасць ІТ-спецыялістаў у эканоміцы застаецца надзвычай высокай, а лютаўскае падзенне характарызуе адносна малую долю велізарнай колькасці айцішнікаў. Аналітыкі падкрэсліваюць, што ў даных ведамства па рынку працы чакана пачалі адлюстроўвацца анонсы шматтысячных звальненняў, зробленых кампаніямі напярэдадні.

У цэлым па ІТ-галіне колькасць працоўных месцаў скарацілася на 38 тысяч пазіцый. Гэта складае толькі 0,6% усіх ІТ-супрацоўнікаў, занятых у эканоміцы ЗША.

Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Па тэме
Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Якія айцішныя пазіцыі закрываюцца складаней за ўсё?
Па тэме
Якія айцішныя пазіцыі закрываюцца складаней за ўсё?
4 з 5 айцішнікаў знаходзяць працу на працягу трох месяцаў пасля скарачэння
Па тэме
4 з 5 айцішнікаў знаходзяць працу на працягу трох месяцаў пасля скарачэння

Читать на dev.by