Акцыі, нерухомасць, золата. Ува што інвестуюць айцішнікі
86% айцішнікаў зарабляюць на месяц больш, чым выдаткоўваюць, паказала анкетаванне dev.by. Спыталіся, ці інвестуюць яны свабодныя рэсурсы і ўва што.
Паўдзельнічалі 1400 + ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 35% — мідлы. Амаль траціна спецыялістаў працуе ў ІТ 10 і больш гадоў.
Іншыя інсайды з анкеты пра ашчаджанні
Айцішнікі ў Беларусі захоўваюць грошы «пад падушкай», рэлаканты — у замежных банках
Айцішнікі сталі больш укладацца ў крыпту. Ёсць у кожнага чацвёртага
Кожны пяты распрацоўшчык адкладае больш за палову даходу. Некаторыя — 80%+
Падрабязней пра ўдзельнікаў
- Developer (software engineer) — 47,2%
- QA Specialist — 8,1%
- Team Lead/Tech Lead — 7,6%
- QA Automation Engineer — 5,3%
- DevOps Engineer — 3,8%
- Project Manager — 3,1%
- Business Analyst — 2,9%
- Іншае — 2,5%
- Architect — 1,1%
- Head of Department — 2,1%
- Marketing Specialist — 1,8%
- Data Scientist — 1,5%
- Designer — 1,4%
- HR Specialist/Recruiter — 1,3%
- C-Level — 1,2%
- System Administrator — 1,2%
- UI/UX Designer — 1,1%
- Product Manager/Product Owner — 1,0%
- Delivery Manager — 0,8%
- Support Specialist — 0,8%
- DataBase/Administrator — 0,8%
- Resource Manager — 0,7%
- Account Manager — 0,6%
- Sales/Business Development Manager — 0,6%
- System Analyst — 0,4%
- Technical Writer — 0,3%
- Copywriter — 0,1%
- PR Specialist/Manager — 0,1%
Прафесійны ўзровень
- Middle — 40,0%
- Senior — 32,2%
- Lead — 12,9%
- Junior — 11,9%
- С-узровень — 0,2%
- N/A — 0,6%
- Іншы — 0,4%
Толькі 30% айцішнікаў з тых, што ўдзельнічалі ў анкетаванні, інвестуюць свае рэсурсы. У лістападзе мінулага года на аналагічнае пытанне станоўча адказалі толькі 23% спецыялістаў.
Амаль палова іх тых, хто інвестуе, працуе ў ІТ 6-10+ гадоў. У асноўным адкладаюць 20-50%+ даходу. Большасць — мідлы, сеньёры і ліды (прыкладна аднолькавы адсотак). Лакацыі — Беларусь, Грузія, Літва, Польшча, Іспанія, Партугалія, Францыя, ЗША, Харватыя, Ізраіль, Нідэрланды, ААЭ, Чэхія, Германія.
47% рэспандэнтаў паведамілі, што ні ўва што не інвестуюць свае ашчаджанні, і свабодны капітал «ціха згарае». 22% айцішнікаў збіраюцца выдаткаваць свае накапленні або ўжо выдаткоўваюць.
Золата ў злітках і алкаголь
Паглядзелі, ува што інвестуюць айцішнікі (можна было выбраць з некалькіх варыянтаў).
Палова рэспандэнтаў аддае перавагу ўкладанню ў крыптавалюты. Гэта самы папулярны варыянт адказу.
45% інвестуюць у акцыі асобных прадпрыемстваў. Сярод іх — акцыі расійскіх і кітайскіх кампаній. Адзін з рэспандэнтаў напісаў у інсайд-полі, што «раней меў акцыі ў Saxo bank. Але праз вайну настойліва папрасілі вывесці сродкі. Планую і далей купляць акцыі, як толькі з’явіцца магчымасць».
Амаль 40% цікавяцца ETF, біржавым інвестыцыйным фондам. Адзін з рэспандэнтаў падзяліўся сваімі планамі: «Планую ўкласціся ў ETF, як толькі пераеду ў шэнгенскую зону. Грошы пакуль назапашваюцца на банкаўскім рахунку, як толькі з’явіцца магчымасць, перавяду іх брокеру».
Толькі 27% айцішнікаў інвестуюць у нерухомасць, кожны пяты аддае перавагу банкаўскім дэпазітам.
Сярод іншых варыянтаў інвеставання, пазначаных айцішнікамі, ёсць уласны бізнэс, токены беларускіх кампаній, золата ў злітках. Адзін з рэспандэнтаў паведаміў, што інвестуе ў алкаголь, але не ўдакладніў падрабязнасцей.
Читать на dev.by