Звальненні ў стартапе Джэка Дорсі выклікалі новую хвалю трывогі ў ІТ
Масавыя звальненні ў фінтэх-кампаніі Block Джэка Дорсі сталі прыкметным сігналам для ўсяго рынку працы ў тэхіндустрыі.
Масавыя звальненні ў фінтэх-кампаніі Block Джэка Дорсі сталі прыкметным сігналам для ўсяго рынку працы ў тэхіндустрыі.
Масавыя звальненні ў фінтэх-кампаніі Block Джэка Дорсі сталі прыкметным сігналам для ўсяго рынку працы ў тэхіндустрыі.
Штат Block імкліва рос у пандэмію каранавіруса: калі ў канцы 2019 года ў кампаніі працавалі 3 835 чалавек, то да канца 2023 года колькасць супрацоўнікаў дасягнула 12 985. Кіраўнік кампаніі Джэк Дорсі прызнаў, што бізнес «перананяў» людзей у перыяд бурлівага росту і цяпер вымушаны карэктаваць структуру. У канцы лютага кампанія звольніла каля 4 000 супрацоўнікаў — амаль палову штата.
Паводле словаў Дорсі, многія кампаніі прыйдуць да аналагічных рашэнняў на працягу бліжэйшага года. Рэакцыя ў галіне аказалася вострай. Былы топ-менеджар Meta і Salesforce Клара Шы напісала ў X: «Square [сэрвіс Block] — гэта толькі пачатак», намякаючы на магчымую хвалю новых скарачэнняў.
Кіраўнік Amazon Эндзі Джэсі заявіў, што значная частка задач, якія апошнія 20–30 гадоў выконвалі людзі, цяпер можа быць аўтаматызавана, хаця пры гэтым з’явяцца і новыя ролі. Інвестар Браян Норгард прадказаў, што кіраўнікі кампаній будуць перакладваць адказнасць адзін на аднаго, тлумачачы звальненні ўплывам ШІ.
Зрух прыкметны і ў карпаратыўнай справаздачнасці. Паводле дадзеных AlphaSense, доля кампаній з індэкса S&P 500, якія ўключылі ШІ ў пералік істотных рызык у фінансавых дакументах, вырасла з 12% у 2023 годзе да 72% у мінулым годзе. Напрыклад, Roblox у гадавой справаздачы папярэдзіла, што няздольнасць вырашыць пытанні этыкі ШІ можа падарваць давер карыстальнікаў.
Кіраўнік JPMorgan Chase Джэймі Даймон адзначыў, што ШІ павысіць прадукцыйнасць, але масавыя звальненні могуць выклікаць сур’ёзныя сацыяльныя наступствы. Па яго словах, змены могуць адбывацца хутчэй, чым грамадства паспее да іх адаптавацца.
Кіраўнік Verizon Дэн Шульман прагназуе, што на працягу двух–пяці гадоў ШІ можа прывесці да росту беспрацоўя на 20–30%. У лістападзе Verizon абвясціла аб найбуйнейшым скарачэнні ў сваёй гісторыі — больш за 13 000 працоўных месцаў — і стварыла фонд перападрыхтоўкі на $20 мільёнаў. Кампанія сцвярджае, што гэтыя звальненні не напрамую звязаны з ШІ, аднак прызнае, што тэхналогія паскарае трансфармацыю бізнесу.
The Wall Street Journal адзначае, што падзеі апошніх месяцаў паказваюць: рынак працы ў тэхналагічным сектары ўваходзіць у новую фазу. Пасля перыяду бурнага найму кампаніі пераходзяць да аптымізацыі, робяць каманды меншымі і эфектыўнейшымі і ўсё часцей разглядаюць ШІ як фактар стратэгічнай перабудовы, а не эксперыментальную тэхналогію.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.