Белстат не паказаў страт ІТ-сектара за студзень. Але мы палічылі

ІТ-кампаніі ў студзені ўтрымалі леташні тэмп звальненняў супрацоўнікаў — 1000+ чалавек на месяц. Пры гэтым многія не спяшаюцца запаўняць месцы, што вызваліліся, і запрашаць новых людзей у каманду. Лічбы наймання ўсё яшчэ не ўражваюць.

25 каментарыяў

Паводле афіцыйных даных, за студзень у ІКТ-сектары было звольнена амаль 1,7 тысячы спецыялістаў. Гэта на 13% больш, ніж у студзені мінулага года.

Адзначым, што гэта лічбы па сектары «інфармацыя і сувязь». У інфармацыі, якую апублікаваў Белстат па выніках студзеня, не знайшлося даных па звольненых і прынятых на працу беспасярэдне ў ІТ. (Раней даныя па ІКТ драбнілі па трох напрамках — выдавецкая дзейнасць, тэлекамунікацыі, ІТ. Цяпер паказаныя толькі агульныя лічбы па ІКТ.)

Аднак прыкладныя падлікі ўсё яшчэ можна зрабіць.

Летась у агульнай статыстыцы звальненняў у сектары «інфармацыя і сувязь» доля ІТ-кампаній складала 85-90%. Калі арыентавацца на гэтыя суадносіны, то можна палічыць прыкладную колькасць звольненых за студзень беспасярэдне ў ІТ-кампаніях. Паводле нашых ацэнак, гэта каля 1400-1500 чалавек. Гэта на 15-20% больш, ніж у леташнім студзені. 

А вось найманне наадварот рэзка скарацілася. Кампаніі ІКТ у студзені працаўладкавалі амаль 850 спецыялістаў — у два разы менш, ніж у студзені мінулага года. 

Летась у агульнай статыстыцы наймання ў сектары «інфармацыя і сувязь» доля ІТ-кампаній складала 80-90%. Такім чынам у студзені гэтага года беспасярэдне ІТ-кампаніі маглі працаўладкаваць, паводле нашых ацэнак, 670-750 спецыялістаў. Для параўнання ў студзені мінулага года нанятых было ў 2+ разы больш.

У цэлым атрымліваецца, што сёлета ў студзені працаўладкаваных у ІТ-кампаніі спецыялістаў выявілася ў два разы менш, ніж звольненых. Аналагічная карціна назіралася і на працягу 2022 года.

За мінулы год ІТ-сектар страціў 16+ тысяч спецыялістаў.

Па выніках студзеня, паводле нашых ацэнак, колькасць спецыялістаў у ІТ скарацілася яшчэ на 670+ чалавек.

Калі нашыя разлікі слушныя, упершыню ад сакавіка 2022 з ІТ-сектара «выпала» менш за тысячу чалавек за месяц.

ІТ-сектар страціў 16+ тысяч айцішнікаў у 2022 — афіцыйныя лічбы
Па тэме
ІТ-сектар страціў 16+ тысяч айцішнікаў у 2022 — афіцыйныя лічбы
У кампаніі з топ-20 расказалі, каго звальняюць праз новыя запыты рынку
Па тэме
У кампаніі з топ-20 расказалі, каго звальняюць праз новыя запыты рынку
Збіраем 5К на вялікі рэсёрч: што адбываецца з айцішнікамі-беларусамі
Па тэме
Збіраем 5К на вялікі рэсёрч: што адбываецца з айцішнікамі-беларусамі
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary
Па тэме
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary

Читать на dev.by