У Amazon новыя скарачэнні

Amazon скасавала шэраг пазіцый у кніжным падраздзяленні Books, куды ўваходзяць сайт з водгукамі Goodreads і электронныя кнігі Kindle. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на карпаратыўны емейл, які атрымалі супрацоўнікі, закранутыя рашэннем.

Пакінуць каментарый

Ім паабяцалі аплату і сацпакет на працягу 60 дзён (у некаторых лакацыях — 90 дзён), а таксама выходную дапамогу і іншую падтрымку.

Кампанія адзначыла, што пастаянна працуе над павышэннем эфектыўнасці каманд і праектаў. У адпаведнасці з дарожнай картай бізнесу ёй давялося пайсці на гэты «складаны» крок і пазбавіцца некаторых пазіцый у аддзеле.

Выданне піша, што скарачэнні закранулі менш за сто чалавек. Пры гэтым Amazon падкрэслівае, што колькасць супрацоўнікаў падраздзялення застанецца ранейшай дзякуючы пераразмеркаванню роляў у іншыя часткі кампаніі — і, відаць, стварэнню новых пазіцый.

У Microsoft новыя звальненні: мінус некалькі соцень чалавек
Па тэме
У Microsoft новыя звальненні: мінус некалькі соцень чалавек
Salesforce стала наймаць менш праграмістаў з-за ШІ
Па тэме
Salesforce стала наймаць менш праграмістаў з-за ШІ
IBM планавала замяніць тысячы супрацоўнікаў на ШІ, але ў выніку штат вырас — стала больш кодараў
Па тэме
IBM планавала замяніць тысячы супрацоўнікаў на ШІ, але ў выніку штат вырас — стала больш кодараў

Читать на dev.by