У Беларусі актыўна расце колькасць электрамабіляў на дарогах
Колькасць электрамабіляў у Беларусі ўжо перавысіла 38,5 тысяч і кожны месяц павялічваецца больш чым на 2 тысячы. Такія лічбы прыводзіць Міністэрства энергетыкі са спасылкай на кіраўніка ведамства Дзяніса Мароза. Да канца 2025 года лік электрамабіляў у краіне можа вырасці да 50 тысяч.
Адзначаецца, што растуць аб’ёмы спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі. У 2024 годзе гэты паказчык павялічыўся больш чым у 2 разы ў параўнанні з 2023 годам — з 18 да 39 млн кВт∙г. За 8 месяцаў 2025 года электраспажыванне зараднымі станцыямі склала больш за 50 млн кВт∙г.
У Мінэнерга прагназуюць, што да 2030 года электракараў у Беларусі будзе амаль у 8 разоў больш, чым зараз. «Дадзены напрамак будзе актыўна развівацца і далей. Разлічваем, што да 2030 года колькасць электрамабіляў на дарогах краіны павялічыцца да 300 тысяч», — сказаў Мароз.
Читать на dev.by