У Беларусі рэзка падскочыла колькасць вакансій са згадкай ШІ
Паводле дадзеных rabota.by, у Беларусі рэзка павялічылася колькасць вакансій і рэзюмэ са згадваннем штучнага інтэлекту. Толькі за 1-ы квартал гэтага года на джоббордзе было размешчана 802 такія вакансіі і 3551 рэзюмэ. Для параўнання: за ўвесь 2022 год налічвалася 797 вакансій і 2147 рэзюмэ з узгадваннем ШІ.
Найбольшая доля вакансій з узгадваннем ШІ прыпадае на сферу «Інфармацыйныя тэхналогіі» (48,6%). У топ-5 таксама ўвайшлі: «Маркетынг, рэклама, PR» (37,3%), «Будаўніцтва, нерухомасць» (18,7%), «Мастацтва, забавы, СМІ» (16,2%) і «Продажы, абслугоўванне кліентаў» (8,3%).
Найчасцей уменне працаваць з ШІ патрабуецца ад праграмістаў і распрацоўшчыкаў, дызайнераў і мастакоў, маркетынгавых і інтэрнэт-маркетынгавых менеджараў, SMM-менеджараў, кантэнт-менеджараў, а таксама менеджараў па продажах і працы з кліентамі.
Найбольшая доля рэзюмэ з узгадваннем ШІ зафіксаваная ў тых жа сферах, дзе наймальнікі найбольш зацікаўленыя ў выкарыстанні ШІ: «Інфармацыйныя тэхналогіі» (56,6%), «Маркетынг, рэклама, PR» (46%), «Будаўніцтва, нерухомасць» (25,7%), «Мастацтва, забавы, СМІ» (25,4%), «Продажы, абслугоўванне кліентаў» (16,3%). І тыя ж спецыялісты найчасцей указваюць навыкі выкарыстання нейрасетак у сваёй працы.
Медыянная зарплата ў вакансіях з узгадваннем ШІ на 22% вышэйшая, чым у сярэднім па рынку. А медыянная чаканая зарплата (на якую разлічваюць кандыдаты) з узгадваннем ШІ на 19% вышэйшая, чым прапанаваная (якую прапануюць наймальнікі).
Читать на dev.by