У Cisco другі раўнд звальненняў за год — закранула тысячы супрацоўнікаў
Cisco звольніла блізу 5600 чалавек — гэта прыкладна 7% штату тэхнагіганта, паведамляе TechCrunch.
Больш як ад 4000 супрацоўнікаў Cisco пазбавілася ў лютым. У жніўні кампанія абвясціла, што плануе правесці новыя скарачэнні.
Паводле слоў супрацоўнікаў, кампанія адмаўлялася казаць ім, каго гэта закране, аж да 16 верасня. Прычыны адтэрміноўкі яна таксама не тлумачыла. Адзін з супрацоўнікаў раней казаў выданню, што атмасфера ў кампаніі стала вельмі таксічнай.
Таксама TechCrunch высветліў, што скарачэнні закранулі Talos Security — падраздзяленне Cisco, якое займаецца даследаваннем пагроз інфармацыйнай бяспекі.
У жніўні Cisco адзначала, што новыя звальненні дазволяць ёй інвеставаць у найбольш перспектыўныя напрамкі росту і павысіць эфектыўнасць. У той жа дзень кампанія апублікавала справаздачу за фінансавы 2024 год, у якім назвала яго адным з самых паспяховых у сваёй гісторыі — яе гадавы даход склаў каля $54 млрд. Згодна з дакументам, CEO Cisco Чак Робінс за 2023 год агулам зарабіў $32 млн.
Читать на dev.by