У Google Play з'явілася праграма ChatGPT, але ёсць нюанс
Афіцыйная мабільная праграма Chat GРТ для Android з’явілася ў сторы Google, паведамляе 9to5Google.
Аднак для спампоўкі яна пакуль не даступная. У картцы праграмы гаворыцца, што такая магчымасць з’явіцца «неўзабаве», і ёсць кнопка папярэдняй рэгістрацыі.
Напярэдадні OpenAI апублікавала праграму для iOS-карыстальнікаў. У анонсе кампанія папярэдзіла, што на чарзе — уладальнікі Android-прылад.
Мяркуючы са скрыншотаў, інтэрфейс Android-версіі практычна ідэнтычны прадукту для iOS.
Верагодна, функцыяналам праграмы таксама будуць аналагічныя. Уладальнікі платнай падпіскі атрымаюць доступ да прасунутай моўнай мадэлі GPT-4 з хутчэйшым водгукам, да фірмовай праграмы OpenAI па распазнаванні голасу Whisper, а таксама магчымасць сінхранізацыі чатбота паміж прыладамі.
Читать на dev.by