У Грэцыі пройдзе першая ў свеце алімпіяда для робатаў-гуманоідаў

З 29 жніўня па 2 верасня на радзіме Алімпійскіх гульняў — у грэцкай Алімпіі — адбудуцца першыя такія спаборніцтвы для чалавекопадобных робатаў, паведамляе Interesting Engineering.

Пакінуць каментарый

Мэта Міжнароднай алімпіяды гуманоідаў — аб’яднаць каштоўнасці старажытнагрэцкіх гульняў і перадавыя тэхналогіі. А таксама паказаць іх патэнцыйную ролю ў грамадстве і перспектывы супрацоўніцтва людзей і машын.

Робаты з усяго свету змогуць прадэманстраваць сваю сенсорна-рухальную каардынацыю, спрыт і інтэлект. Яны будуць спаборнічаць у бегу на кароткія дыстанцыі, скачках, кіданні дзіды і іншых дысцыплінах. Акрамя гэтага, сусветныя лідары ў сферы робататэхнікі і штучнага інтэлекту правядуць воркшопы і лекцыі. Таксама наведвальнікаў чакаюць дэманстрацыі магчымасцяў робатаў, і з імі можна будзе ўзаемадзейнічаць.

Ініцыятыва правядзення падобных гульняў належыць робататэхнічнаму ШІ-скейлапу Acumino. Праводзіцца яны будуць у Міжнароднай алімпійскай акадэміі сумесна з некамерцыйнай арганізацыяй Endeavor Greece.

Boston Dynamics паказала, як робат Atlas бачыць свет вакол сябе
Па тэме
Boston Dynamics паказала, як робат Atlas бачыць свет вакол сябе
Людзі губляюць сэнс падчас працы з робатамі. Дапамагчы могуць эмпатычныя «кобаты»
Па тэме
Людзі губляюць сэнс падчас працы з робатамі. Дапамагчы могуць эмпатычныя «кобаты»

Читать на dev.by