У iPad нарэшце з'явіцца «Калькулятар» — пасля 14 гадоў

Кампанія плануе выпусціць найбуйнейшае абнаўленне сваёй мабільнай платформы за апошнія гады. Паводле даных інсайдараў, у iPad OS 18 з’явіцца адная з доўгачаканых функцый.

1 каментарый

З незразумелых прычын праграма «Калькулятар» адсутнічала ў АС 14 гадоў ад моманту запуску арыгінальнага iPad, у той час як у iPhone праграма з’явілася яшчэ ў 2007 годзе. Цяпер «Калькулятар» папоўніць спіс існых праграм. У iPadOS у 2022 годзе ўжо з’явіліся інструменты «Акцыі», «Гадзіннік», «Галасавыя нататкі» і «Надвор’е».

Верагодна, што «Калькулятар» для планшэта будзе мець большы набор функцый, чым існыя праграмы для iOS і macOS. Напрыклад, гэта можа быць часавая шкала для прагляду мінулых вылічэнняў, магчымасць змены памеру акна, таксама магчымая змена дызайну інтэрфейсу.

Apple анансавала анлайн-прэзентацыю Let Loose
Па тэме
Apple анансавала анлайн-прэзентацыю Let Loose
Apple скарачае вытворчасць Vision Pro праз нізкі попыт
Па тэме
Apple скарачае вытворчасць Vision Pro праз нізкі попыт
Apple купіла яшчэ адзін французскі АІ-стартап
Па тэме
Apple купіла яшчэ адзін французскі АІ-стартап

Читать на dev.by