У якіх краінах Еўропы айцішнікі самыя запатрабаваныя?

Паводле даных Еўрастата, 8,5% анлайн-вакансій, апублікаваных у ЕС за перыяд ад 4 квартала 2022 года да 3 квартала 2023-га, былі звязаны са сферай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Падлікі заснаваныя на аналізе мільёнаў пастоў з сотняў інтэрнэт-джабордаў.

Пакінуць каментарый

Найбольшай доля анлайн-вакансій для такіх спецыялістаў ад агульнай колькасці аб’яў аб працы выявілася ў Славакіі (16,5%). За ёй ідуць Кіпр (14,8%) і Люксембург (14,7%). Менш за ўсё ў параўнанні з іншымі работнікамі айцішнікаў шукалі працадаўцы Славеніі (3,7%), Фінляндыі (4,1%) і Харватыі (4,3%).

Большасць (59,1%) вакансій для ІКТ-спецыялістаў, апублікаваных у рэгіёне ў сеціве за разгледжаныя 12 месяцаў, прыпадаюць на распрацоўшчыкаў і аналітыкаў софту і праграм. Другімі па запатрабаванасці сталі спецыялісты падтрымкі ІКТ-інфраструктуры і тэхпадтрымкі карыстальнікаў (10,6%), на трэцім — спецыялісты па працы з базамі даных і сеткамі (9,8%).

Самая высокая доля распрацоўшчыкаў і аналітыкаў сярод шуканых у сетцы айцішнікаў — у Нідэрландах, Польшчы і Аўстрыі. Больш за 20% айцішных анлайн-вакансій прыпадае на тэхнічных спецыялістаў у Партугаліі, Славакіі і на Мальце. У Польшчы і Літве адсотак такіх вакансій самы нізкі. У Латвіі зафіксаваны адзін з самых высокіх адсоткаў аб’яў для спецыялістаў па працы з базамі даных і сеткамі ад агульнага пула айцішных вакансій краіны — другі пасля Грэцыі.

Вакансии-призраки: более чем у двух третей рекрутеров посты висят больше 30 дней — и не потому, что актуальны
По теме
Вакансии-призраки: более чем у двух третей рекрутеров посты висят больше 30 дней — и не потому, что актуальны
Осцін звязаны з Сан-Францыска, Маямі — з Нью-Ёркам: даследчыкі расказалі аб фармаванні «метагарадоў»
Па тэме
Осцін звязаны з Сан-Францыска, Маямі — з Нью-Ёркам: даследчыкі расказалі аб фармаванні «метагарадоў»
Крупнейшие технохабы США и Канады по концентрации айтишников
По теме
Крупнейшие технохабы США и Канады по концентрации айтишников

Читать на dev.by