У космас паляціць першая надрукаваная на 3D-прынтары ракета
З мыса Канаверал у Фларыдзе стартуе лёгкая ракета-носьбіт Terran 1, якая на 85% складаецца з кампанентаў, надрукаваных на 3D-прынтары.
Пра гэта паведаміла кампанія-распрацоўшчык Relativity Space. У рамках эксперымента кампанія хоча пратэсціраваць, наколькі надрукаваныя канструкцыі здольныя вытрымліваць касмічны палёт. Terran 1 прызначаная для папаўнення запасаў і разгортвання групоўкі на будучых станцыях.
Ракета мае дзевяць рухавікоў Aeon 1 на першай ступені і адзін адзіночны вакуумны рухавік Aeon на другой ступені, яны надрукаваныя на 3D-прынтары. Апарат выкарыстоўвае метан у якасці паліва і вадкі кісларод у якасці акісляльніка. Ракета каля 33,5 метраў у вышыню і 2,2 метра ў дыяметры.
«У ходзе наземных тэстаў мы ўжо паспяхова правялі выпрабаванні транспартнага сродку пад нагрузкай, падобнай да той, што будзе падчас палёту. Фактычна нашыя даныя паказваюць, што ўзровень нагрузкі падчас выпрабаванняў, верагодна, перавысіў той, з якім транспартны сродак сутыкнецца ў палёце», — заявіла Relativity Space.
Читать на dev.by