У Крэмніевай даліне спрачаюцца, ці можна карыстацца чат-ботамі на тэхнічных сумоўях
У кампаній Крэмніевай даліны вельмі розныя пазіцыі наконт выкарыстання АІ-чат-ботаў суіскальнікамі на тэхнічных сумоўях, хоць яны дапамагаюць распрацоўшчыкам хутчэй выпускаць прадукты, і разрыў паміж «наватарамі» і «кансерватарамі» расце. Business Insider апытаў з гэтай нагоды больш за 20 фаўндараў, топ-менеджараў, рэкруцёраў і венчурных інвестараў.
У кампаній Крэмніевай даліны вельмі розныя пазіцыі наконт выкарыстання АІ-чат-ботаў суіскальнікамі на тэхнічных сумоўях, хоць яны дапамагаюць распрацоўшчыкам хутчэй выпускаць прадукты, і разрыў паміж «наватарамі» і «кансерватарамі» расце. Business Insider апытаў з гэтай нагоды больш за 20 фаўндараў, топ-менеджараў, рэкруцёраў і венчурных інвестараў.
Тыя, хто выказаўся «за» чат-ботаў на тэхсумоўях, параўноўваюць іх з забаронай калькулятараў на тэстах па матэматыцы. Калі супрацоўнікам можна ўжываць АІ-інструменты для напісання і праверкі кода, то чаму б не дазволіць іх на сумоўі і не паглядзець, наколькі эфектыўна суіскальнік умее імі карыстацца — як быццам ён ужо на працы?
У некаторых стартапах супрацоўнікі свабодна карыстаюцца АІ, але на тэхсумоўях яго не дазваляюць, каб зразумець, якімі навыкамі і здольнасцямі валодае ўласна кандыдат, без чужой дапамогі. Фаўндары некаторых кампаній кажуць, што ім без розніцы, бо яны самі кожны дзень карыстаюцца гэтымі інструментамі, каб рабіць сваю працу.
Некаторыя не супраць чат-ботаў, калі суіскальнік сумленна пра гэта папярэдзіць, але будуць задаваць дадатковыя пытанні, каб пераканацца, што ён разумее сутнасць задання і тое, што робіць іх код. Гэта дазваляе адсеяць кандыдатаў, якія слепа давяраюцца сродкам накшталт ChatGPT.
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
Важнейшай праблемай суразмоўцы лічаць тое, што тыпавыя задачы з тэхсумоўяў лёгка знайсці ў сеціве загадзя, і ў выніку правяраецца не тое, колькі суіскальнік знае, а тое, колькі паспеў запомніць, пакуль рыхтаваўся. Пытанне ў тым, ці зменяць чат-боты тэхнічныя інтэрв’ю да лепшага, ці да горшага.
Некаторыя кампаніі ўжо мяняюць свае выпрабаванні, каб перашкодзіць чытарам. Напрыклад, ствараюць базы задач, якія не пад сілу ботам, або выкарыстоўваюць функцыянал, які блакуе капіпаст, і ставяць таймеры.
Бігтэхі пакуль супраць чат-ботаў на тэхсумоўях. Яны з меншай верагоднасцю стануць мяняць працэс хайрынгу, бо ім складаней гэта зрабіць праз велічыню арганізацыі, кажуць у CoderPad (гэта платформа для правядзення тэхнічных сумоўяў). Акрамя таго, пры любым змяненні працэсу зніжаецца прадказальнасць вынікаў. Год таму ў інтэрфейс CoderPad дадалі чат-бота. Толькі 20% буйных карпаратыўных кліентаў уключылі функцыю, а сярод індывідуальных кліентаў і невялікіх кампаній доля такіх была 50%. Але паколькі фаўндары часткова запазычаюць працэс інтэрв’ю ў бігтэхаў, стартапы наўрад ці стануць масава мяняць свае падыходы, пакуль гэтага не зробяць не вельмі паваротлівыя кампаніі накшталт Meta і Google.
З іншага боку, забарона на выкарыстанне чат-ботаў на тэхсумоўях можа адпудзіць суіскальнікаў: гэта можа стварыць (ілжывае або сапраўднае) уражанне, што патэнцыйны працадаўца не сочыць за трэндамі і не дапускае АІ-інструментаў у паўсядзённай працы. «Допуск» чат-ботаў наадварот пакажа сучаснасць кампаніі і дазволіць не прапусціць такіх жа кандыдатаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.