У Літве працуюць 4 тыс. рэлакантаў з РБ, а ў Вільні жыве 23 тыс. беларусаў

26 красавіка ў Вільні праходзіць ІI Беларускі бізнэс-форум. На ім выступілі літоўскія чыноўнікі, якія падзяліліся апошняй статыстыкай пра колькасць беларускіх працаўнікоў і кампаній у краіне. 

14 каментарыяў

Цытаты ўдзельнікаў форуму прыводзіць каманда найбуйнейшага да блакавання навінавага партала Беларусі. 

У Літве працуюць 4092 спецыялісты, рэлакаваныя з Беларусі. З іх у 2022 годзе прыехалі 1568 чалавек. Усяго ў краіне працуюць 42 бізнэс-праекты <з беларускімі каранямі>. Пра гэта расказаў намеснік міністра эканомікі і інавацый Літвы Караліс Жамайціс.

З гэтых 42 бізнэс-праектаў — 30 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі, у якіх працуе 4,5+ тысяч чалавек (не толькі беларусаў). 

Жамайціс падзяліўся інфармацыяй пра колькасць Blue Card, выдадзеных у Літве. У 2022 годзе іх атрымалі 45 тыс. замежнікаў, з іх 45% — беларусы

На форуме Святлана Ціханоўская агучыла тры галоўныя праблемы, з якім беларускі бізнэс сутыкаецца ў Літве: попыт на візы для перамяшчэння працадаўцаў, супрацоўнікаў і сем’яў, які расце, цяжкасці пры адкрыцці банкаўскіх рахункаў, а таксама складаны доступ да фінансаў і інвестыцый праз адсутнасць крэдытнай гісторыі.

Паводле даных International House Vilnius, у літоўскай сталіцы пражывае каля 70 тысяч замежнікаў (усё насельніцтва горада — 600 тысяч). Самая вялікая дыяспара — беларуская. У Вільні жыве 23 тысячы нашых суайчыннікаў.

Колькі тысяч айцішнікаў маглі пакінуць Беларусь за два гады. Падлікі dev.by
Па тэме
Колькі тысяч айцішнікаў маглі пакінуць Беларусь за два гады. Падлікі dev.by
«Часам літоўцы дзівяцца нашаму выбару». Экспаты пра жыццё ў Літве
Па тэме
«Часам літоўцы дзівяцца нашаму выбару». Экспаты пра жыццё ў Літве

Читать на dev.by