У МУС распавялі, колькі беларусаў з'ехалі на працу за мяжу ў 2025 годзе і куды

За першую палову 2025 года афіцыйна, гэта значыць па працоўным дагаворы праз ліцэнзаванае ў Беларусі кадравае агенцтва, працаваць за мяжу паехалі 1,4 тысячы беларусаў — значна менш, чым за такі ж перыяд 2024 года. Гэта вынікае са статыстыкі, якую выклаў МУС. Афіцыйны адток працоўнага насельніцтва зніжаецца ўжо другі год.

Пакінуць каментарый

Колькасць працоўных мігрантаў з Беларусі сумарна ў краіны Еўрасаюза аказалася большай, чым у Расію. Але Расія лідзіруе сярод асобных — за студзень–чэрвень туды паехалі 574 чалавекі.

Таксама ў топ-5 папулярных у беларусаў напрамкаў трапілі Польшча (455), Германія (163), ЗША (131) і Карэя (26) — якая, не ўдакладняецца. Беларусы практычна перасталі афіцыйна ехаць на працу ў Літву — за паўгода быў толькі 1 такі выпадак, але вырасла колькасць працаўладкаванняў у арабскіх краінах, такіх як ААЭ і Катар.

Па прафесійным складзе большасць з’ехаўшых спецыялістаў — з рабочымі спецыяльнасцямі (938), на другім месцы ідуць работнікі сферы абслугоўвання і гандлю (394), за імі — кваліфікаваныя спецыялісты (39).

Як адзначае Office Life, афіцыйнае працаўладкаванне праз беларускія агенцтвы складае вельмі невялікую частку замежнага рынку працы для беларусаў. Па дадзеных Белстата, у 2022 годзе за мяжой працавалі 95 тысяч беларусаў, з іх 60% — у Расіі. З улікам неафіцыйнага працаўладкавання гэтая лічба можа быць значна вышэйшай.

175 тысяч беларусаў з’ехалі жыць і працаваць у ЕС у 2024 годзе. А за апошнія пяць гадоў дазвол атрымалі амаль мільён
Па тэме
175 тысяч беларусаў з’ехалі жыць і працаваць у ЕС у 2024 годзе. А за апошнія пяць гадоў дазвол атрымалі амаль мільён

Читать на dev.by