У пашукавіку Google з'явілася ўкладка для выдачы без «смецця»

Google дадала ў пошукавую выдачу ўкладку «Вэб-версія» (Web), пры выбары якой адлюстроўваюцца толькі традыцыйныя тэкставыя вынікі ў выглядзе сініх спасылак без шматлікіх нагрувашчванняў.

1 каментарый

Новы фільтр размяшчаецца на панэлі пад радком пошуку разам з іншымі укладкамі ў меню «Яшчэ». Пры выбары яго пашукавік будзе паказваць выдачу ў чыстым выглядзе — без выяў, відэа, карт і іншага «карыснага» кантэнту, які дапамагае Google утрымліваць юзераў на старонцы і рабіць больш грошай. Па сутнасці, гэта вяртанне да таго, з чаго пачынаўся сэрвіс.

Пра «навіну» распрацоўшчыкі расказалі ў Х. Некаторыя карыстальнікі ўжо папрасілі зрабіць яе формай пошуку па змаўчанні. Пры гэтым яны адзначаюць, што ўкладка настолькі добра схаваная ад вачэй, што калі не ведаць пра яе, то знайсці яе амаль нерэальна.

Кіраўнік пошуку Google заклікаў супрацоўнікаў рухацца хутчэй, бо мы жывем у новай рэальнасці
Па тэме
Кіраўнік пошуку Google заклікаў супрацоўнікаў рухацца хутчэй, бо мы жывем у новай рэальнасці
Google будет показывать ИИ-результаты поиска без согласия пользователей
По теме
Google будет показывать ИИ-результаты поиска без согласия пользователей
Google падумвае зрабіць АІ-пошук платным
Па тэме
Google падумвае зрабіць АІ-пошук платным

Читать на dev.by