У Расіі лішак iPhone: попыт упаў, смартфоны «вязуць усе запар пад выглядам чаго заўгодна»
На расійскім рынку ўтварыўся лішак смартфонаў, асабліва iPhone 14 і iPhone 13 праз зніжэнне попыту на прылады і «некантраляваныя пастаўкі».
Паводле звестак «Камерсанта», у красавіку–чэрвені на рынку ўтварыўся лішак iPhone. Крыніца выдання сцвярджае, што цяпер прадукцыю кампаніі «вязуць усе запар пад выглядам чаго заўгодна. Раней Apple строга кантралявала пастаўкі, арганізуючы іх суразмерна попыту або менш за яго». Напрыклад, TelecomDaily паведамляе, што прапанова iPhone прыкладна ўдвая перавышае попыт.
МТС адзначае, што сітуацыя пагаршаецца зніжэннем попыту. Напрыклад, доля Apple у агульным аб’ёме продажаў ад студзеня да мая ў штуках скарацілася ад 14% да 10% да года, у грошах — ад 39% да 36%. Пры канцы мая з’явіліся паведамленні пра зніжэнне кошту некаторых мадэляў iPhone на 6-10%.
У цэлым на расійскім рынку назіраецца рост продажаў смартфонаў: ад студзеня да мая продажы павялічыліся на 12,5% да 10,6 мільёна прылад. Аднак у грашовым выражэнні продажы скараціліся на 8% да 223,3 мільярда рублёў. Гэтыя змены тлумачацца тым, што расійцы скуплялі дарагія мадэлі пасля пачатку вайны ва Украіне, але пасля адбыўся рост попыту на прылады таннейшых кітайскіх брэндаў і падзенне продажаў Apple.
Читать на dev.by