У Расіі рэзка ўпаў попыт на праграмістаў з веданнем замежных моў

У Расіі падае попыт на распрацоўшчыкаў софту, якія валодаюць замежнымі мовамі. Пра гэта піша CNews са спасылкай на асацыяцыю «Руссофт».

2 каментарыя

Паводле статыстыкі арганізацыі, тэндэнцыя закранула амаль усе мовы. Мацней за ўсіх пацярпелі спецыялісты, здольныя чытаць, пісаць і размаўляць на англійскай — калі ў 2022 годзе бізнэсу трэба было 3,24% праграмістаў з добрым веданнем гэтай мовы (ад сукупнага штату ўсіх апытаных «Руссофтам» кампаній), то годам пазней гэты паказчык знізіўся амаль на траціну да 2,39%. Попыт на праграмістаў, якія разумеюць кітайскую, упаў амаль удвая — з 0,3 да 0,18%.

Патрэба ў распрацоўшчыках, якія ведаюць нямецкую, скарацілася больш як удвая — з 0,17 да 0,08%, у выпадку з арабскай — з 0,13 да 0,11%, з іспанскай — з 0,18 да 0,08%. У цэлым мовы «аселі» з 4,1 да 2,9%.

Паводле слоў прадстаўнікоў «Руссофта», гэта стала следствам таго, што Расія дзеліць свет на «дружалюбныя» і «недружалюбныя» краіны. Самыя запатрабаваныя на планеце ў цэлым і ў Расіі ў прыватнасці мовы родам, па большай частцы, з «недружалюбных» дзяржаў.

EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу
Па тэме
EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу

Яшчэ адная прычына — пераарыентацыя індустрыі распрацоўкі софту на расійскі рынак. Пры гэтым усе самыя актуальныя мовы праграмавання — «англазалежныя», то-бок увесь іх сінтаксіс будуецца на словах, запазычаных з англійскай мовы.

Таксама пасля пачатку вайны краіну пакінулі сотні замежных кампаній, многія з якіх заказвалі распрацоўку софту расійскім праграмістам. Зніжэнне цікавасці да англійскай назіраецца ў фірмах, якія традыцыйна займаліся распрацоўкай на заказ замежных кліентаў.

Між тым спецыялісты па прасоўванні напісанага расійскімі праграмістамі софту, здольныя паразумецца не толькі на рускай, наадварот «растуць у цане». Гэта тычыцца маркетолагаў, менеджараў па продажах, а таксама супрацоўнікаў PR-службаў з добрым веданнем адной або некалькіх замежных моў.

У гэтай сферы назіраецца рост цікавасці да людзей з ведамі ўсіх без выключэння замежных моў. У лідарах — англійская і арабская, але ёсць попыт і на знаўцаў больш экзатычных у расійскіх шыротах моў — партугальскай, японскай, карэйскай, італьянскай і хіндзі, а таксама моў постсавецкіх краін — казахскай і ўзбекскай.

Ozon уезжает с Кипра и станет полностью российской компанией
По теме
Ozon уезжает с Кипра и станет полностью российской компанией
VK сыходзіць з Лонданскай біржы і пераязджае ў Расію
Па тэме
VK сыходзіць з Лонданскай біржы і пераязджае ў Расію

Читать на dev.by