У наступным перапісе беларусаў прыме ўдзел ШІ
Кіраўніца Белстата Іна Мядзведзева ў інтэрв’ю БелТА заявіла, што ў наступным перапісе насельніцтва для апрацоўкі дадзеных будзе выкарыстаны штучны інтэлект.
Як і ў мінулы раз, будуць задзейнічаны інтэрнэт і планшэты. «Спадзяёмся, што ў 2029 годзе атрымаем значна большы працэнт людзей, якія пройдуць перапіс па інтэрнэце. Мы таксама разглядаем пытанні падлучэння штучнага інтэлекту на пэўных этапах апрацоўкі інфармацыі», — адзначыла Мядзведзева.
Будуць выкарыстоўвацца адміністрацыйныя рэсурсы і папярэдняе запаўненне, але на некаторыя пытанні трэба будзе адказаць самому — напрыклад, аб занятасці і міграцыі.
У перапісе 2019 года, паводле словаў чыноўніцы, у інтэрнэце анкету запоўнілі 22% насельніцтва Беларусі. Кажа, што ў такім фармаце нават лепш, бо анкеты атрымліваюцца больш поўнымі — праграма не дазваляе пакінуць без адказу ніводнае пытанне.
«З улікам таго, што мы выходзілі на безпапяровы перапіс, то як на планшэтах, так і ў інтэрнэце ў нас былі лагічныя, арыфметычныя кантролі, якія дазвалялі дасягнуць максімальнай якасці атрыманых вынікаў», — паспрабавала растлумачыць Мядзведзева.
Читать на dev.by