У Telegram з'явіліся функцыі для бізнэсу

Уладальнікам падпіскі Telegram Premium стаў даступны новы раздзел «Telegram для бізнэсу». Знайсці яго можна ў наладах на прыладах з Android і iOS.

Пакінуць каментарый

Напрыклад, карыстальнікі змогуць усталёўваць прывітанні для кліентаў, якія пішуць упершыню або пасля доўгага перапынку. Іх можна адпраўляць ва ўсе або выбраныя асабістыя чаты, а таксама дадаваць выключэнні. Таксама можна выбіраць, праз колькі дзён пасля перапынку ў зносінах кліент будзе атрымліваць прывітальнае паведамленне.

На выпадак адсутнасці на месцы можна задаць аўтаматычны адказ кліентам. Дасылаць яго можна заўсёды або ў пэўныя перыяды — дату і час можна выбраць уручную. Кола атрымальнікаў таксама можна абмежаваць.

Ёсць функцыя «хуткіх адказаў» — гэта нарыхтоўкі адказаў з падтрымкай фарматавання і медыяфайлаў.

Таксама бізнэс-карыстальнікі могуць усталёўваць гадзіны пачатку і заканчэння працы ў кожны з дзён тыдня — або паказаць, што ў некаторыя дні вы працуеце кругласутачна ці закрытыя. Можна ўдакладніць і часавы пояс.

Нарэшце, у профілі можна паказаць, дзе знаходзіцца бізнэс. Адрас можна ўвесці з клавіятуры і выбраць на карце.

Дураў паказаў інтэрфейс Telegram для Apple Vision Pro
Па тэме
Дураў паказаў інтэрфейс Telegram для Apple Vision Pro
Telegram стане плаціць уладальнікам каналаў за паказ рэкламы. Але не ўсім
Па тэме
Telegram стане плаціць уладальнікам каналаў за паказ рэкламы. Але не ўсім

Читать на dev.by