У Telegram з'явяцца чат-боты з АІ

Стваральнік месенджара расказаў, што неўзабаве сэрвіс абзавядзецца АІ-ботамі, якія будуць выконваць працу «сакратароў».

Пакінуць каментарый

Паводле слоў Дурава, адная з будучых навінак «здзейсніць рэвалюцыю ва ўзаемадзеянні карыстальнікаў з чат-ботамі». Уладальнікі бізнэс-акаўнтаў змогуць прымяняць чат-боты ў якасці «нябачных сакратароў», дзякуючы штучнаму інтэлекту. Новы Bot API стане даступны распрацоўшчыкам бясплатна пры канцы гэтага месяца.

Раней месенджар пакзаў новыя функцыі спецыяльнага раздзела Telegram Business. Сярод іх — магчымасць дадаваць сваё месца знаходжання, гадзіны працы, арганізоўваць чаты з каляровымі пазнакамі, выкарыстоўваць аўтаматычныя паведамленні вітання, а таксама шаблоны для хуткіх адказаў.

У мінулым месяцы Дураў анансаваў праграму манетызацыі каналаў, якая запрацавала ў 150 краінах. Уладальнікі публічных каналаў будуць атрымліваць да 50% ад сумы даходу, атрыманай платформай за дэманстрацыю рэкламы. Узнагароджанне будуць выплачваць у крыптавалюце Toncoin, якую можна абнаявіць або ўкласці ў развіццё канала.

У Telegram з’явіліся функцыі для бізнэсу
Па тэме
У Telegram з’явіліся функцыі для бізнэсу
Telegram стане плаціць уладальнікам каналаў за паказ рэкламы. Але не ўсім
Па тэме
Telegram стане плаціць уладальнікам каналаў за паказ рэкламы. Але не ўсім
З WhatsApp можна будзе пісаць у Telegram і іншыя месенджары
Па тэме
З WhatsApp можна будзе пісаць у Telegram і іншыя месенджары

Читать на dev.by