У топе-10 краін па папулярнасці ChatGPT — толькі адная еўрапейская і няма ЗША. Вось спіс

Visual Capitalist прыводзіць даныя па распаўсюджанасці ChatGPT у розных краінах свету. За аснову ўзятыя даныя з даклада аналітыкаў Boston Consulting Group. У выбарцы паказаная 21 краіна.

3 каментарыя

Сярод разгледжаных краін самы вялікі працэнт рэспандэнтаў, якія карыстаюцца чат-ботам OpenAI, выявіўся ў Індыі — 45%. Гэта можа быць звязана з тым, што тут шмат людзей занятыя ў ІТ-сферы і задзейнічаюць ChatGPT у працы.

Яшчэ адная заканамернасць палягае ў тым, што ў краінах з ніжэйшым медыянным векам ChatGPT выкарыстоўваецца інтэнсіўней — верагодна, таму, што насельніцтва маладзейшае і больш тэхнічна падкаванае.

Таксама ёсць узаемасувязь у тым, як выкарыстоўваюцца АІ-інструменты. Напрыклад, рэспандэнты з Індыі і Філіпін (8 месца) ужываюць ChatGPT для вельмі канкрэтных мэт: у даследчых альбо ў якасці асабістых асістэнтаў. Наадварот, апытаныя BCG жыхары ЗША і Германіі (12 і 19 месцы адпаведна) у асноўным проста «цацкаюцца» з ім.

У першай тройцы топу таксама прысутнічаюць Марока і ААЭ. На 9 месцы размясцілася Швецыя. У цэлым, каля 40% усіх удзельнікаў апытання з энтузіязмам ставяцца да АІ, 28% — настроены да тэхналогіі варожа, а 29% — занепакоеныя ёю.

Працадаўцы бачаць водгукі кандыдатаў, напісаныя ChatGPT. І ім не падабаецца
Па тэме
Працадаўцы бачаць водгукі кандыдатаў, напісаныя ChatGPT. І ім не падабаецца
ChatGPT стонет, кричит и передразнивает пользователей. OpenAI объяснила почему
По теме
ChatGPT стонет, кричит и передразнивает пользователей. OpenAI объяснила почему

Читать на dev.by